Нерухомасць33

У Мінску прадаюць кватэру ў стылі палаца

У жылым комплексе «Каскад» выстаўлена на продаж элітная кватэра, інтэр’ер якой больш нагадвае раскошныя пакоі нейкага манарха, чым звычайную гарадскую «тройку»

Тут ляпніна, масіўная мэбля з разьбой, чэшскія люстры, італьянскія парцьеры і сцены, аздобленыя венецыянскай тынкоўкай, нават ванны пакой выкананы ў золатам і мармуры — з асобнай ваннай на львіных лапах, піша Onliner.by.

Агульная плошча кватэры складае 101,5 м², з якіх амаль 14 «квадратаў» займае кухня. Вышыня столяў — 2,74 метра.

Рамонт выкананы з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў, устаноўлена імпартная сантэхніка, цёплыя падлогі, сігналізацыя, відэадамафон, а за межамі кватэры — закрытая тэрыторыя са шлагбаўмам, гасцявой паркоўкай і пандусам.

Ёсць магчымасць арганізаваць уласнае патыа.

Кватэра цалкам гатовая да засялення. Цана — $225 тыс.

Прадавец разглядае варыянты з залікам або абменам нерухомасці.

Каментары3

  • дочка Максима Дизайнера - яна ж аматарка Чорнага квадрата
    07.04.2025
    вой, якая ляпата )
    Дзізайнер, срочна пакупай )
  • Ёсік
    07.04.2025
    Навошта такое ўбранства, такі шык у звычайным шматпавярховіку, калі ўнізе ці зьверху будуць скакаць суседскія дзеткі, побач хтосьці будзе цьвік забіваць у агульны мур. Ніякая шумаізаляцыя не дапамагае, падлогу сабе рабіў, але чую малога зь ніжэйшага паверху. За такія грошы які дамок пашукаць, але і ў такім выпадку не застрахаваны, што праз плот не будзе жыць аматар металікі ці алабаяў.
  • Влад
    07.04.2025
    Обычное цыганское барокко.

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў4

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ4

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця25

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць