Здароўе

Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?

Усё больш краін фіксуюць выпадкі або маюць падазрэнні выяўлення на пакуль рэдкага сярод людзей захворвання — воспы малпаў. Што пра яе вядома і чаго нам чакаць ад новай пошасці?

Фота: АР

Па паведамленнях органаў аховы здароўя, у ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Іспаніі, Партугаліі і Вялікабрытаніі расследуюцца ўжо некалькі выпадкаў захворвання на малпіную воспу ці падазрэнні на яе. У пятніцу спіс краін, дзе з'явілася новая інфекцыя, папоўнілі Францыя, Італія, Швецыя і Аўстралія.

Воспа малпаў часцей за ўсё сустракаецца ў аддаленых раёнах Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі. Захворванні за межамі гэтага рэгіёну звычайна звязаныя з паездкамі туды.

Першы выпадак захворвання ў Брытаніі быў зарэгістраваны 7 мая. Нацыянальнае агенцтва па бяспецы аховы здароўя паведаміла, што хворы нядаўна ездзіў у Нігерыю, дзе, як мяркуюць, заразіўся вірусам, піша BBC.

Якія сімптомы воспы малпаў?

Першыя прыкметы ўключаюць ліхаманку, галаўны боль, ацёкі, болі ў спіне, болі ў мышцах і агульную млявасць.

Як толькі ліхаманка праходзіць, можа з'явіцца сып у выглядзе пухіроў, часта пачынаецца з твару. Затым ён распаўсюджваецца на іншыя часткі цела, часцей за ўсё на далоні і ступні.

Сып, які можа выклікаць вельмі моцны сверб, праходзіць праз розныя стадыі, перш чым, нарэшце, утвараюцца струпы, якія пазней адпадаюць, але могуць пакідаць рубцы.

Фота: АР

Як можна заразіцца?

Нягледзячы на тое, што вірус, які выклікае захворванне, быў упершыню выяўлены ў лабараторных малпаў, чаму ён таксама абавязаны сваёй назвай, гэта не значыць, што ён найбольш распаўсюджаны ў гэтых жывёл. Сёння часцей за ўсё вірус пераносяць грызуны. Заражэнне воспай малпаў часцей з'яўляецца вынікам укусаў або непасрэднага кантакту з хворымі жывёламі, іх крывёю або біялагічнымі вадкасцямі.

Перадача віруса паміж людзьмі лічылася рэдкасцю. 

Каб заразіцца ад інфікаванага чалавека, патрэбны цесны кантакт з ім. Вірус можа патрапіць у арганізм праз пашкоджаную скуру, дыхальныя шляхі або праз слізістую вачэй, носа ці рота.

Раней малпіная воспа не лічылася інфекцыяй, якая перадаецца палавым шляхам, але цяпер вядома, што вірус можа перадавацца падчас сэксу.

Вірус таксама можа распаўсюджвацца праз заражаныя прадметы, напрыклад, пасцельную бялізну і адзенне.

Наколькі гэта небяспечна?

Адзіны штам віруса, які цяпер сустракаецца ў Еўропе, — гэта заходнеафрыканскі штам. Гэта важна, таму што ён мае больш нізкі ўзровень смяротнасці, які вагаецца каля 1% (некаторыя крыніцы, аднак, называюць смяротнасць ад заходнеафрыканскай воспы малпаў у 3-4%). Ёсць і іншыя, значна больш небяспечныя варыянты, напрыклад, родам з рэгіёна Конга, смяротнасць ад якога ў дзесяць разоў вышэйшая. 

У большасці выпадкаў хвароба працякае ў лёгкай форме, часам нагадваючы ветраную воспу, і праходзіць сама па сабе на працягу некалькіх тыдняў.

Аднак часам воспа малпаў можа працякаць у цяжкай форме.

Як часта адбываюцца ўспышкі?

Даволі рэдка. З 1970 года ў 10 афрыканскіх краінах былі зарэгістраваныя спарадычныя ўспышкі.

У 2003 годзе адбылася ўспышка ў ЗША, гэта быў першы выпадак захворвання за межамі Афрыкі.

Пацыенты заразіліся ў выніку кантакту з сабакамі, якія, у сваю чаргу, падхапілі вірус ад завезеных у краіну дробных млекакормячых. Усяго быў зарэгістраваны 81 выпадак, але ніводнага смяротнага зыходу не зафіксавалі.

У Нігерыі ў 2017 годзе, прыкладна праз 40 гадоў пасля таго, як у краіне былі зарэгістраваныя апошнія пацверджаныя выпадкі захворвання на воспу малпаў, адбылася найбуйнейшая задакументаваная ўспышка. Тады ўлады налічылі 172 выпадкі з падазрэннем на гэты вірус.

Як лячыцца?

Ад воспы малпаў няма спецыфічнага лячэння, але ўспышкі можна кантраляваць з дапамогай прафілактыкі інфекцыі.

Даказана, што вакцынацыя супраць звычайнай воспы на 85% эфектыўная для прадухілення воспы малпаў.

Улады Іспаніі, як паведамляецца, закупілі тысячы доз вакцыны ад натуральнай воспы, каб справіцца з успышкай захворвання. 

Кляшчоў усё больш. Дзе і па чым можна прышчапіцца ад клешчавога энцэфаліту

Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Развенчваем легенду

Злоўжываеце алкаголем? Ваша скура гэта пакажа

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць