Здароўе

Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500

Прылады і дадаткі для фітнэсу часта рэкамендуюць праходзіць штодзень не менш за 10 тысяч крокаў. Але мала хто ведае, што гэтая лічба заснаваная зусім не на навуцы, а хутчэй на супадзенні.

Фота: pixabay.com

Усю праўду пра 10 тысяч крокаў расказала эпідэміёлаг І-Мін Лі, прафесар Гарвардскай школы грамадскага здароўя. Згодна з ёй, ідэя хадзіць не менш за 10 тысяч крокаў набыла папулярнасць у Японіі ў 60‑х гадах, піша New York Times.

Пасля таго, як у 1964 годзе ў краіне прайшлі Алімпійскія гульні, японскі вытворца гадзіннікаў вырашыў зарабіць на цікаўнасці да фітнэсу і выпусціў у масавы продаж крокамер з назвай, якая, калі яе напісаць японскімі іерогліфамі, будзе нагадваць чалавека, што ідзе. Яна таксама перакладаецца як «10-тысяч-крокамер».

Так узнікла легенда пра 10 тысяч крокаў, якія нібыта трэба праходзіць штодзень. З цягам часу яна разляцелася па ўсім свеце і нават трапіла ў трэкеры фітнэс-актыўнасці.

І ўсё ж навука паказвае, што нам не абавязкова трэба столькі хадзіць, каб быць здаровымі. Даследаванне, якое ў 2019 годзе правяла доктар лі і яе калегі, паказала:

70‑гадовыя жанчыны, якія праходзілі ўсяго 4400 крокаў штодзень, мелі на 40% меншую рызыку заўчаснай смерці, чым тыя жанчыны, што рабілі не больш за 2700 крокаў штодзень. Калі вы будзеце хадзіць яшчэ больш, то рызыка ранняй смерці будзе яшчэ ніжэйшай, але ж яе рызыка перастае зніжацца, калі лічба штодзённых крокаў дасягае 7500.

Летась прайшло больш шырокае даследаванне на гэтую тэму з удзелам амаль 5 тысяч людзей рознага полу, узросту і нацыянальнасцей. Згодна з ім, людзі, што праходзілі па 8 тысяч крокаў штодзень, мелі ўдвая меншую рызыку заўчасна памерці ад хваробы сэрца ці іншай прычыны, чым тыя, хто спыняўся на 4 тысячах крокаў. Дадатковыя крокі не пагаршалі сітуацыю, але і не паляпшалі яе значна.

Мала хто з нас ходзіць па 10 тысяч крокаў штодзень. Але ёсць добрая навіна: нават калі мы будзем у большую частку дзён дадаваць да нагрузкі 2—3 тысячы крокаў, гэта можа прынесці вялікую карысць. Большасць людзей робіць штодзень каля 5 тысяч крокаў падчас звыклых спраў накшталт прыбірання ў хаце ці пакупак, і калі дадаць да гэтай лічбы яшчэ 2—3 тысячы, атрымаецца 7—8 тысяч крокаў у большасць з дзён. На думку доктара Лі, гэта цудоўны вынік.

Чытайце таксама:

Названы лёгкі і эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

Калі выбіраць між сном і фітнэсам, што важнейшае? Вось што кажуць медыкі

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё17

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць