У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі сайт Саюза палякаў у Беларусі
У Беларусі зноў павялічыўся спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэтым разам у яго дадалі «люстэрка» сайта Саюза палякаў у Беларусі.

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 20 траўня.
У канцы 2021 года беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю сайта Саюза палякаў у Беларусі — znadniemna.pl.
За кратамі застаецца сябра Саюза палякаў у Беларусі і палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут. Старшыню Саюза палякаў Анжэліку Борыс перавялі на хатні арышт.
Каментары