У Беларусі могуць з'явіцца кубінскія вакцыны супраць COVID-19. Гэтае пытанне на сённяшняй сустрэчы абмеркавалі дырэктар Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Дзмітрый Грынько і пасол Кубы ў Беларусі Санцьяга Перэс Бенітэс, перадае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Гаворка ідзе пра дзве вакцыны, Soberano і Soberano Plus (бустэр). Яны дазволеныя для ўжывання на Кубе для дзяцей з 3-х гадоў і дарослых. У клінічных выпрабаваннях для прымянення вакцын для дзяцей прынялі ўдзел 318 дзяцей і падлеткаў.
Вакцыны цяпер дазволеныя да экстраннага выкарыстання, акрамя Кубы, у Венесуэле, Нікарагуа і Іране. Бакі абмеркавалі таксама магчымасць лакалізацыі фармвытворчасцяў.
Кубінскія вакцыны не сертыфікавыя СААЗ. Але тое ж самае тычыцца і расійскай вакцыны Sputnik, якая шырока выкарыстоўваецца ў Беларусі.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары