Спорт

«Вас не дапускаюць, бо вы расіянка? А нас забіваюць, бо мы ўкраінцы!»

Украінская скакуха ў вышыню Юлія Леўчанка пракаментавала адкрыты ліст расійскай калегі Марыі Ласіцкене кіраўніку МАК Томасу Баху, піша Tribuna.com.

У тым лісце скакуха Марыя Ласіцкене казала пра тое, што адхіленне расійскіх спартоўцаў няправільнае, і гэта не толькі не спыніла вайну, але і парадзіла новую, на гэты раз каляспартыўную, якую стрымаць немагчыма.

«Мы вас падтрымлівалі як маглі, — кажа Юлія Леўчанка, — Цаной уласнай рэпутацыі не гублялі спачування. Нават пасля анексіі Крыма і пачатку вайны на ўсходзе Украіны.

Хацелася верыць у думку «не ўсе такія», нават калі вас не дапускалі на міжнародныя старты з-за парушаных правілаў вашай краінай. А калі дапускалі, я асабіста шчыра суперажывала, жадала поспеху…

Але калі раніцай 24 лютага адбылося поўнамаштабнае ўварванне, у 5 км ад майго дома прылятае ракета, калі я дрыжу ад страху ў 4 раніцы і не ведаю, каму першаму патэлефанаваць. Калі атрымліваю СМС ад трэнера: «Юля, збірай сумкі» — у адказ ніводнага слова з боку расійскага спартоўца… нават наадварот, канцэрты ў гонар вайны і практычна аднагалосная падтрымка.

Гэта не спорт па-за палітыкай або палітыка ў спорце. Гэта, ##### [чорт пабяры], чалавечыя жыцці! Жыцці! Гэта самае каштоўнае! Гэта не медалі і рэкорды!

Гэта права на тое, каб проста існаваць на гэтай зямлі, хадзіць і дыхаць! Дарослыя, старыя, дзеці … большасць сядзіць у падвалах, многія параненыя, у многіх псіхалагічная траўма на ўсё жыццё, а кагосьці пазбавілі жыцця!

Вы лічыце, што спорт важнейшы за права жыць? Вас не дапускаюць, бо — вы расіянка?! А нас забіваюць, проста бо мы — украінцы! Адчуваеце розніцу?!» — напісала Леўчанка ў каментарыях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?4

У Пскоўскай вобласці гарыць нафтабаза — дроны прабілі ахоўную сетку1

Вайскоўцы ЗША заявілі Трампу аб гатоўнасці ўдарыць па Іране 21 лютага

«Расіяне хочуць замяніць мяне». Зяленскі выказаўся пра выбары і перамір'е10

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт30

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць