Грамадства

Міністр інфармацыі расказаў, што будуць рабіць з раёнкамі, якія не сябруюць з інтэрнэтам

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падчас працоўнага візіту ў Лёзна правёў адзіны дзень інфармавання для супрацоўнікаў рэдакцыі раённай газеты «Сцяг перамогі», дзе адкрыў хітры план, паводле якога плануецца асучасніваць нягеглыя ў працы з сучаснымі тэхналогіямі выданні.

Метады Міністэрства інфармацыі даўно правераныя не толькі ў гэтай галіне — адсталыя выданні трэба прычапіць да больш прасунутых, і тыя, магчыма, іх падцягнуць да больш-менш прыстойнага ўзроўню:

«Калі ў рэдакцый, якія добра працуюць у друкаванай версіі, няма магчымасці ствараць эфектыўныя каналы камунікацыі са спажыўцамі іх інфармацыі на ўсіх іншых платформах, рыхтаваць для іх розныя публікацыі, відэаролікі, то мы будзем іх альбо аб'ядноўваць, альбо далучаць да больш буйных.

Каб і дызайн, і вёрстка, і праца ў лічбавых асяроддзях рабілася на аўтсорсінгу больш падрыхтаванымі рэдакцыямі, якія маюць адпаведных спецыялістаў, тэхналогіі і разуменне, як працуе гэтае новае асяроддзе для таго, каб інфармацыю праводзіць не толькі ў друкаваных СМІ, але і ва ўсіх астатніх сучасных камунікацыйных асяроддзях, дзе сёння прысутнічае наш чалавек».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць