Дапаможа змагацца са шкоднікамі

Пладовыя мухі і пакаёвыя мухі могуць даставіць шмат праблем у вашым доме і садзе. Паспрабуйце гэтую цукровую пастку для мух. Гэты раствор таксама добра дзейнічае на іншых насякомых, якіх прыцягвае салодкае.

Для таго, каб яго зрабіць, на 100 грамаў цёплай вады ўсыпце 50-60 грамаў цукру і добра перамяшайце. Наліце гэты раствор у шырокую міску і пастаўце ў доме або агародзе.

Яшчэ лепей спрацуе адмысловая пастка, якая добра падыдзе для дому. Вам спатрэбіцца ёмістасць, якую можна прыкрыць — напрыклад, банка ад марынаваных агуркоў з шырокай накрыўкай. Зрабіце раствор, уліце яго ў банку і зрабіце са старой газеты, паперы ці дзіцячага кардонку, накрыўку з дзіркай у цэнтры. Мухі здолеюць уляцець туды, але вылецець ужо не.

Вось, што прыкладна мусіць атрымацца. Фота: behance.net/Katherine Belsey

Вось, што прыкладна мусіць атрымацца. Фота: behance.net/Katherine Belsey

Яшчэ адзін рэцэпт ад для вашай дачы — самаробныя кардонныя ліпучкі ад мух. Каб зрабіць такую пастку, вам спатрэбяцца лімоны, цукар і вада, іх трэба змяшаць у роўнай колькасці (з аднаго лімона можна выціснуць каля 30 мілілітраў соку). У рэцэпце лімонны сок можна замяніць мёдам — тады трэба змяшаць чвэрць шклянкі мёду, чвэрць шклянкі цукру і дзве лыжкі вады

Сіроп варыце на невялікім агні. Ён мусіць атрымацца густы, як зацукраваны мёд. Пасля трэба нарэзаць палоскі кардона, добра прамазаць іх сіропам і змясціць на адкрытай прасторы. Яшчэ лепей, калі вы зробіце ў іх дзіркі і падвесіце.

Мусіць атрымацца неяк так. Фота: doitandhow.com

Мусіць атрымацца неяк так. Фота: doitandhow.com

Цукар дапаможа і ад мурашак. Усыпце паўшклянкі цукру і сталовую лыжку буры (яно ж боракс ці тэтрабарат натрыю, прадаецца ў інтэрнэце) і заліце іх шклянкай цёплай вады. Намачыце вату ў гэтай сумесі і пакладзіце яе ў месцах пражывання мурашак. Вялікія мурашнікі абмажце ім па колу, піша gazeta.pl.

Падсілкуе расліны

Забяспечыць расліны дадатковымі пажыўнымі рэчывамі дапаможа раствор цукру і вады. Трэба ўзяць лыжку цукру на кожныя паўлітры вады (лепш — на 600 мілілітраў). Такім растворам паліваем расліны — не часцей за раз на месяц. Падыходзіць і для хатніх, і для вулічных раслінаў.

Для дачных раслінаў, якія растуць у цяпліцах (агуркоў, памідораў, перцаў), рэкамендуюць яшчэ адзін рэцэпт, каб плады не былі кіслымі. У пяцілітровую бутэльку ўліце тры літры вады, засыпце дзесяць лыжак цукру і пачак звычайных дрожджаў. Пастаўце на сонца, каб раствор пачаў брадзіць. Пасля выліце раствор у 10-літровае вядро і дадайце вады дапаўна. Палівайце гэтым самаробным угнаеннем расліны, на куст дастаткова аднаго літра.

Ачысціць рукі

Цукар — адно з натуральных рашэнняў для лёгкага ачышчэння рук. Усыпце ў руку чайную лыжку цукру капніце троху вады і патрыце, а пасля вымыйце іх як звычайна. Гэта сродак добра падыходзіць для ачысткі брудных, тлустых або масляністых рук.

Падоўжыць жыццё зрэзаных кветак

Дадайце ў вазу, у якую вы паставіце кветкі, сталовую лыжку цукру і сталовую лыжку воцату. Гэты раствор таксама запавольвае развіццё бактэрыяў, якія могуць надаць вадзе непрыемны пах і негатыўна паўплываць на кветкі.

Дапаможа адмыць травяныя плямы

Такія плямы часта застаюцца на адзенні пасля працы ў агародзе і іх цяжка выдаліць. Выкарыстанне цукру і вады дапаможа справіцца з гэтай праблемай.

Пакладзіце паўшклянкі цукру ў міску і дадайце да яго столькі цёплай вады, каб атрымалася паста. Выкладзіце гэтую сумесь на плямы, дайце ёй увабрацца, а пасля памыйце звычайным спосабам.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2