Грамадства44

Польскі неанацыст, які адмаўляў Халакост і апраўдваў дзеянні Трэцяга Рэйху, хваліць беларускую сацыяльна-эканамічную мадэль

Беларусь адзіная ў Еўропе стварыла сваю ўнікальную сацыяльна-эканамічную сістэму, заявіў у інтэрв'ю БелТА польскі неанацыст Матэвуш Піскорскі, якога прапаганда называе «палітолагам».

Матэвуш Піскорскі

«Спробы дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі, лічу, звязаныя так ці інакш з тым, што ў Беларусі атрымалася як у адзінай краіны нашага рэгіёну Еўропы стварыць сваю ўнікальную сацыяльна-эканамічную сістэму. Гэтая ўнікальная мадэль, натуральна, не падабаецца глабалістам, англасаксам і іншым цэнтрам сілы», — сказаў Матэвуш Піскорскі.

Ён сцвярджае, што Польшча не праводзіць самастойна сваю знешнюю палітыку, выконваючы заказы куратараў.

Нагадаем, хто такі Піскорскі.

Сваю палітычную кар'еру ён пачынаў ва ультраправых і неапаганскіх рухах. Часопіс Odala, які Піскорскі выдаваў на працягу 90-х і на пачатку 2000-х гадоў, неаднаразова публікаваў артыкулы, у якіх адмаўлялася існаванне Халакосту.

Матэвуш Піскорскі

Акрамя таго, Піскорскі апраўдваў дзеянні Трэцяга Рэйху і заклікаў стварыць «Славянскую імперыю», называючы яе «адзінай надзеяй для белай расы», адзначае The Times.

З пачатку 2000-х гадоў рэгулярна наведваў Расію, дзе сустракаўся з мясцовымі неанацыстамі. Піскорскі мае антыглабалісцкія, антыамерыканскія, антыкапіталістычныя і еўразійскія погляды. Піскорскі некалькі разоў быў назіральнікам на беларускіх выбарах.

У 2014 годзе ён быў назіральнікам на «рэферэндуме» ў Крыме. Таксама Піскорскі рэгулярна камунікаваў з сепаратыстамі на ўсходзе Украіны, якіх падтрымлівае Расія.

У маі 2016 года яго затрымалі польскія спецслужбы па абвінавачванні ў супрацоўніцтве з расійскай і кітайскай разведкамі.

Амаль 3 гады ён прасядзеў у ізалятары. 16 мая 2019 года яго выпусцілі з варшаўскага следчага ізалятара пад заклад да вердыкту суда.

Акрамя супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі СМІ, Піскорскі рэгулярна каментуе падзеі ў Польшчы для расійскіх прапагандысцкіх медыя.

Каментары4

  • vik
    01.07.2022
    Дурняў аднолькава на кожныя 100тысяч насельніцтва. Як у Подьшчы так і ў Беларусі.
  • Simo Häyhä
    01.07.2022
    А як на конт таго, што Піскорскі заснаваў ультраЛЕВУЮ партыю "Zmiana"?
  • Gorliwy Litwin
    02.07.2022
    Рэд. Выдалена як хлуслівая інфармацыя.

    Тлумачэнне: Неапаганства ніколі не было "душой Беларускага Руху". У беларускім нацыянальным руху было шмат розных плыняў, ад атэістаў-сацыялістаў да хрысціянскіх дэмакратаў, а вось дзеячоў-неапаганцаў і прыгадаць складана. Ні Францішак Багушэвіч, ні браты Луцкевічы, ні Вацлаў Іваноўскі, ні дзеячы БССР, ні Зянон Пазняк, Васіль Быкаў ці Станіслаў Шушкевіч не былі неапаганцамі.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць