Грамадства1717

Лукашэнка раскрытыкаваў саюзнікаў па АДКБ і СНД

Аляксандр Лукашэнка сёння зладзіў прыём для выпускнікоў вайсковых ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу. Таксама ён зрабіў некалькі заяў.

Фота: president.gov.by

Па яго словах, краінамі Захаду пры адкрытым дырыжорстве Злучаных Штатаў руйнуецца сістэма глабальнай бяспекі, што прывяло да канфлікту ва Украіне.

«Мабыць, наваяўленыя «крыжакі» з Паўночнаатлантычнага альянсу раптам вырашылі, што надыходзіць зручны момант для чарговага «кідка на ўсход», забыўшыся, чым скончыліся аналагічныя паходы для іх гістарычных папярэднікаў», — заявіў ён.

Лукашэнка заявіў таксама пра тое, што рыхтаваўся напад на Расію праз Украіну і Беларусь.

«У апошні час (і мы гэта падрабязна абмяркоўвалі ўчора з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі) распрацоўваюцца стратэгічныя планы нападу на Расію. І галоўнае кірунак ўдару (гісторыя паўтараецца) — праз Украіну і праз Беларусь», — Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, свет ранейшым ўжо не будзе. «Падзеі, якія адбываюцца — гэта рашучыя крокі па шляху да шматпалярнай светабудовы, спынення амерыканскай гегемоніі, у інтарэсах захавання якой нарошчваюцца групоўкі войскаў, падтрымліваецца неанацысцкая ідэалогія і адкрыта фашысцкія рэжымы вакол непажаданых краін. На жаль, такая палітыка Захаду набліжае свет да прорвы вялікай вайны, у якой, як вы разумееце, пераможцы ўжо не будзе», — мяркуе ён.

Лукашэнка зазначыў, што на Беларусь нарастае ціск не толькі ў ваенна-палітычнай, але і ў іншых сферах, перш за ўсё ў эканамічнай і інфармацыйнай.

«Гэта ў чарговы раз пацвярджае — супраць Беларусі развязаная поўнамаштабная гібрыдная вайна, якая заўсёды носіць наступальны характар. У гэтай вайне задзейнічаныя як нацыянальныя, так і кааліцыйныя структуры Паўночнаатлантычнага блока, якія спецыялізуюцца на правядзенні псіхалагічных аперацый і падрыўных дзеянняў у кіберпрасторы».

Разам з тым Лукашэнка раскрытыкаваў саюзнікаў па АДКБ і СНД за пазіцыю чакання.

«Масіраваны ціск прывёў да таго, што, на жаль, некаторыя нашы саюзнікі па АДКБ і СНД займаюць, мякка кажучы, чакальную пазіцыю. Але пры гэтым палітыка Беларусі не пахіснулася, мы падтрымліваем дыялог з краінамі, якія паважаюць наша меркаванне і нашы інтарэсы», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ніколі яшчэ ў сучаснай гісторыі Беларусь не сутыкалася з такім беспрэцэдэнтным узроўнем пагроз і выклікаў нацыянальнай бяспекі.

Каментары17

  • Жар
    12.07.2022
    Гібрыдную вайну супраць Беларусі вядзе Расея, і ўжо даўно, а ты яе верны салдат. Сыходзь, і вайна спыніцца. Дзевяць мільёнаў народу пакутуюць толькі празь цябе аднаго, сп.Лукашэнка. Табе не перарабіць іх пад сябе, не марнуй час, сыходзь. Ты - стрэмка ў целе народа, якая замінае яму ісьці, і якая павінна быць выдалена назаўжды. Сыходзь !
  • Псiхiатар
    12.07.2022
    Хоча быць шчэ большым ваявальшчыкам чым Пуцін:) вайна з усiм светам, у зямлянках
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся.
    12.07.2022
    Не бачыць сябе гэты чалавек, як акрамя толькі кіраваць Беларуссю да свайго сканання. НАТО злыдні, а ён красаўчык, нясе гэты сасуд стабільнасці ў сваіх крэпкіх хазяйственых руках. Хопіць пужаць людзей, лухту гэтую ўжо больш за чвэрць стагоддзя нясе.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары14

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам26

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары14

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць