Грамадства

Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры структуры ААН

Беларускі Хельсінкскі камітэт атрымаў кансультатыўны статус пры Эканамічным і сацыяльным савеце ААН. Такім чынам з'явіўся больш просты шлях камунікацыі з ААН для арганізацый грамадзянскай супольнасці з Беларусі.

Маючы гэты статус, няўрадавыя арганізацыі надзяляюцца шэрагам магчымасцяў: больш цесна супрацоўнічаць з ЭКАСАС і яго органамі, правам прымаць удзел у міжнародных мерапрыемствах і канферэнцыях, якія праводзяцца ў рамках ААН, рабіць вусныя і пісьмовыя заявы ў рамках гэтых мерапрыемстваў, мець доступ на тэрыторыю ААН і г. д. Калі ў НДА няма падобнага статусу, то ёй, па сутнасці, патрэбны акрэдытаваны партнёр, каб прасоўваць сваю пазіцыю ў рамках мерапрыемстваў ААН.

БХК першая і пакуль адзіная няўрадавая арганізацыя з Беларусі, якая атрымала гэты статус.

«Да атрымання такога статусу БХК ішоў больш за пяць гадоў. Увесь гэты час дэлегацыі Расіі (пераважна) і Кітая зацягвалі працэс, выкарыстоўваючы фармальныя працэдуры.

Гэта важнае рашэнне яшчэ і таму, што яно прынятае, нягледзячы на ліквідацыю Беларускага Хельсінкскага камітэта ўладамі. Гэта прызнанне таго, што для грамадскай арганізацыі патрэбная не фармальная рэгістрацыя, а рэальная дзейнасць», — піша БХК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць