Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што дзяўчына была актыўнай удзельніцай пратэстаў у 2020 годзе і ў канцы таго ж года пераехала ў Літву.

Праз два гады яна вырашыла прыехаць у Беларусь да сяброўкі, дзе і была затрымана.
Сілавікі апублікавалі відэа, дзе яна «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах і перакрыцці руху транспарту — тыповае апраўданне лукашыстаў для незаконнага палітычнага пераследу.
Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта Кацярына Глінская. Яна была затрыманая разам з сястрой Юліяй некалькі дзён таму ў Мінску. Затрыманне рабіў ГУБАЗіК, дзяўчат схапілі, калі яны ішлі да свайго аўтамабіля. Затым у кватэры зрабілі ператрус.
Вядома, што Кацярына праходзіць фігурантам па крымінальнай справе. Яе ж сястры Юліі суд у чацвер, паводле непацверджанай інфармацыі, прызначыў 15 сутак арышту — пакуль незразумела за што.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары