Двайнікі вядомых беларусаў — частка 2. Ад падабенства некаторых вы ачмурэеце
Днямі мы публікавалі падборку беларусаў, якія вельмі падобныя да сваіх суайчыннікаў ці замежных зорак. Але чытачы падказалі, што мы ўлічылі не ўсіх. Вашай увазе яшчэ некалькі фота, якія пакідаюць пытанні: а ці не сваякі на іх?
Наталля Качанава і Алан Рыкман

Северус Снэг з «Гары Потара» — бадай, самая вядомая роля акцёра Алана Рыкмана. Снэг выкладаў у Хогвартсе зеллеварэнне, а старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава цяпер разам з іншымі чыноўнікамі інспектуе ход уборачнай.
Стась Сілка і Джасцін Цімберлэйк

Экскурсавод і музыка Стась Сілка вельмі падобны на амерыканскага спевака. І няхай ён не можа пахваліцца прэміямі «Эмі» і «Грэмі», як Цімберлэйк, абаяння ў новапалачаніна не адняць.
Алесь Аркуш і бубнач Metallica

Пісьменнік Алесь Аркуш мог бы падмяняць Ларса Ульрыха за барабанамі.
Марына Ментусава і Пенелопа Крус

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Марына Ментусава нагадвае іспанскую актрысу Пенелопу Крус. Абедзве могуць бліснуць не толькі яркім выглядам — Крус займаецца дабрачыннасцю, Ментусава — прасоўвае правы жанчын.
Мікіта Бялевіч і Андрэй Бонд

Тыктокер і шоўмен любяць эксперыменты з валасамі, пірсінг і тату. І абодва перайшлі на беларускую мову.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬДвайнікі вядомых беларусаў: складана паверыць, што гэта не сваякі
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары
дык ён жа памёр. не?