Як гаворыцца ў заяве офіса Нэнсі Пэлосі, спікер палаты прадстаўнікоў ЗША з дэлегацыяй наведаюць Сінгапур, Малайзію, Рэспубліку Карэя, Японію.
Тайваня ў праграме візіту няма. Магчымасць прыезду Пэлосі на Тайвань выклікала нервовую рэакцыя камуністычнага, матэрыковага Кітая, які сцягнуў войскі да вострава. У сваю чаргу, Тайвань прывёў свае сілы ў павышаную боегатоўнасць і размясціў комплекс супрацьпаветранай абароны ў грамадзянскім аэрапорце Тайбэя.
Тайвань, або Рэспубліка Кітай, — востраў з насельніцтвам 23 мільёны чалавек, які камуністы падчас грамадзянскай вайны ў Кітаі так і не змаглі захапіць. Кітайская Народная Рэспубліка з яе насельніцтвам у 1,4 мільярда раней не магла далучыць Тайвань, бо па сваёй вайсковай магутнасці істотна саступала Злучаным Штатам, якія гарантавалі бяспеку Тайваня. Аднак за апошнія дзесяцігоддзі моц Кітая вырасла і працягвае расці.
Тайвань — дэмакратычная дзяржава з высокаразвітай эканомікай.
Каментары