Вайна22

Падаляк: Аналіз спадарожнікавых здымкаў Аленаўкі сведчыць пра тэрмабарычны выбух усярэдзіне будынка

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што апублікаваныя спадарожнікавыя здымкі будынка турмы ў акупаванай Аленаўцы Данецкай вобласці, дзе ўтрымлівалі ўкраінскіх ваеннапалонных, да і пасля выбухаў, пацвярджаюць, што гэта быў здзейснены Расіяй тэракт.

«Спадарожнікавыя здымкі дэманструюць, што пашкоджаны толькі адзін будынак. Менавіта ў яго перавялі палонных проста перад тэрактам. Аналіз фота сведчыць пра тэрмабарычны выбух знутры. Удар? Не, тэракт», — напісаў Падаляк у Твітары, апублікаваўшы спадарожнікавыя здымкі да і пасля выбуху.

Адзін з баракаў папраўчай калоніі ў пасёлку Аленаўка Данецкай вобласці быў разбураны ў ноч з 28 на 29 ліпеня. Загінулі як мінімум 50 украінскіх ваеннапалонных, якіх там утрымлівалі.

Прарасійскія баевікі і Міністэрства абароны Расіі заявілі, што прычынай стаў нібыта абстрэл з боку ўкраінскіх сілаў. Але Генштаб Узброеных сілаў Украіны падкрэсліў, што ўкраінскія вайскоўцы не рабілі артылерыйскіх або ракетных абстрэлаў Аленаўкі і абвінавацілі ў знішчэнні ўкраінскіх ваеннапалонных расійскіх вайскоўцаў.

Раней украінскія ўлады заявілі, што да гібелі ваеннапалонных магло прывесці закладзенае выбуховае прыстасаванне, якое спрацавала.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны таксама сцвярджае, што пашкоджанне, якое атрымаў будынак — «гэта не тыя пашкоджанні, якія мог бы нанесці ўдар ракетамі HIMARS», як пра гэта заяўляў расійскі бок.

Чытайце таксама:

Галоўнакамандуючы УСУ: Мы адпомсцім за ўсе зверствы расіян над нашымі палоннымі

Служба бяспекі Украіны апублікавала перахоп размовы пра трагедыю ў Аленаўцы

53 украінскія палонныя загінулі пры выбуху ў бараку за 10 км ад лініі фронту. Пры гэтым не загінуў ніводзін канваір

Каментары2

  • мордор должен быть разрушен
    31.07.2022
    У бункерной моли большой и долгий опыт аналогичных преступлений. Каждая его электоральная компания сопровождалась либо войнами, либо взрывами домов и терракотами…
    Что вы хотели от гэбиста, у которого руки по локоть в крови, для которого даже жизни собственных граждан ничего не значат, не говоря уже про соседние государства.
  • Сыч
    01.08.2022
    Терракт может и был.
    Но на термобарический взрыв это не похоже.
    Такой заряд почти не имеет бризантного действия.
    А на фото явно видна разбитая стена и колонна, причем разбитая локально, вполне характерно для обычных вв.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў2

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць