Міністэрства абароны Турцыі ў аўторак вечарам пацвердзіла прыбыццё збожжавоза RAZONI з украінскім хлебам. Гэта першае судна, якое адправілася ў дарогу пасля «збожжавага пагаднення» паміж Украінай, Турцыяй, ААН і Расіяй.

«Сухагруз RAZONI, загружаны ў Адэсе, учора адправіўся з украінскага порта, дасягнуў уваходу ў Чорнае мора з праліва Басфор і стаў на якар у вызначаным месцы прыбыцця», — — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Турцыі.
Цяпер карабель Razoni, які плавае пад сцягам С'ера-Леонэ, павінен прайсці інспекцыю агульнай кантрольнай групай, у якую ўваходзяць расійскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы. Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле адказвае за інспекцыю.
Пасля агляду судна павінна даставіць груз з 26 тысячамі тон кукурузы ў порт Трыпалі ў Ліване.
Гэты зернявоз — першы, які з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну адправіўся з Адэскага порта.
Каментары
судна-судна... судна і ў лякарні ш ч э
кукуруза - гэта ўкраінскі хлеб?