Навука і тэхналогіі22

Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма

Людзі, а таксама некаторыя жывёлы накшталт сабак і птушак могуць бачыць сны. Як аказалася, гэтая ж якасць можа быць уласцівая і павукам.

Фота: pixabay.com

Новая праца амерыканскіх навукоўцаў сведчыць, што падчас сну ў павукоў назіраюцца хуткія рухі вачэй. Гэта прыкмета фазы сну, падчас якой, як мяркуюць, у мозгу ўтвараюцца сны, піша Wall Street Journal.

Навукоўцы вывучылі інфрачырвоныя відэазапісы таго, як спяць дзясяткі павукоў-скакуноў. Гэтыя членістаногія падчас сну звычайна вісяць уніз галавой на шаўковай нітцы, а ўдзень захопліваюць ахвяр з дапамогай вострага зроку і здольнасці скакаць.

На відэа было бачна, што павукі перыядычна тузаліся і згіналі ногі. У гэты ж час элементы іх вачэй без векаў хутка рухаліся, што характэрна для фазы хуткага сну. Такая з’ява назіралася ў павукоў кожныя 15-20 хвілін і працягвалася 90 секунд.

Пол Шоу, неўролаг з Вашынгтонскага ўніверсітэта, тлумачыць, што калі ў павукоў назіраецца фаза хуткага сну, гэта паказвае, што такая фаза сну — адпаведна, і сама магчымасць бачыць сны — з’явілася ў жывёл зусім у іншы час, чым раней лічылі навукоўцы. У такім выпадку выходзіць, што сны могуць бачыць больш біялагічных відаў, чым меркавалася.

У чалавека фаза хуткага сну пачынаецца прыкладна праз 90 хвілін пасля засыпання і перыядычна паўтараецца да моманту, калі чалавек прачынаецца. У гэты час павялічваецца актыўнасць мозгу, і менавіта тады чалавек бачыць сны. У некаторых жывёл накшталт каракаціц, прыматаў, сабак і птушак таксама назіралі прыкметы фазы хуткага сну, і ў некаторых выпадках нават атрымалася зарэгістраваць павелічэнне актыўнасці мозгу. Гэта дае падставы лічыць, што жывёлы таксама бачаць сны.

У якой позе мы спім? Гэта мае вялізнае значэнне

Як заснуць у гарачае надвор'е? Пяць парад, якія выратуюць не адну ноч

Некаторым людзям хапае чатырох гадзін сну. Як так?

Каментары2

  • Пін Цэт
    09.08.2022
    Наступным адкрыцьцём будзе факт, што павукі ды шмат іншых прадстаўнікоў з роду казурак, разам з каракаціцамі(!), ведаюць табліцу памнажэньня. А скончацца дасьледваньні канстатацыяй таго, што яны яшчэ й пасьміхаюцца з чалавечай тупізны й пыхі ! Справа часу...
  • паву чых а
    09.08.2022
    На відэа было бачна, што павукі перыядычна тузаліся і згіналі ногі. У гэты ж час элементы іх вачэй без векаў хутка рухаліся, што характэрна для фазы хуткага сну. Такая з’ява назіралася ў павукоў кожныя 15-20 хвілін і працягвалася 90 секунд.

    смешныя ( яны нічога не ведаюць пра чалавечы мозг і сон, але затое ведаюць ужо пра сон павукоў

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка129

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць