У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі». Яна складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
У Львоўскім музеі гісторыі Украіны адкрылася выстава «Фарбы Беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў, піша ukrinform.ua.

«9 жніўня 2020 года стаў днём, які змяніў жыццё многіх беларусаў і стаў кропкай незвароту для сотняў тысяч людзей. На фотавыставе «Фарбы беларускай рэвалюцыі» мы раскажам пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 у Беларусі, і пакажам тых палітвязняў, чый лёс цесна звязаны з Украінай. Мы узгадаем тых, хто заплаціў самую высокую цану за сваё імкненне да свабоды і барацьбу за яе», — заяўляюць арганізатары.


У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць напісаць ліст палітвязням і выказаць ім словы падтрымкі.


Выстава «Фарбы Беларускай рэвалюцыі» будзе працаваць да 14 жніўня 2022 года з 9.00 да 17.00 у Львоўскім музеі гісторыі Украіны.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары