Свет1111

Экс-прэзідэнт Эстоніі: Беларусы — еўрапейцы, гэта не рускія

Экс-прэзідэнт Эстоніі Томас-Хендрык Ільвес адрэагаваў у сябе ў твітары на пост былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, у якім той даваў спасылку на звесткі, колькі беларусаў атрымала за 2021 год дазвол на жыхарства ў Еўропе. Паводле Ільвеса, беларусы да расіян зусім не падобныя, і адрозніваюцца ў лепшы бок. 

Ільвес напісаў:

«Але вы ніколі не пабачыце, каб беларусы былі грубымі, невыноснымі, каб яны ўціскалі іншых, праводзілі мітынгі ў падтрымку дыктатара ў сябе дома, енчылі пра сваё «права» быць у Еўропе. Яны еўрапейцы».

У каментарах фрэнды Ільвеса збольшага пагаджаліся з былым эстонскім лідарам:

«Беларусы сцякалі крывёй у Мінску, спрабуючы зрынуць свайго дыктатара, пакуль расіяне абдымаюць свайго».

«Я памятаю адчуванні, калі пачынаў вандраваць на ўсход. Быў ашаломлены культурнай адрознасцю Беларусі і Расіі. Цывілізацыйны раскол. Так, Беларусь — гэта Еўропа».

«Я працаваў і сустракаўся як з рускімі, так і з беларусамі. Гэта розніца як ноч і дзень. Не падтрымліваў бы для іх візавую забарону».

«Дакладна. Беларусы моцна адрозніваліся ад расіян».

«Беларусы — гэта мужныя і цывілізаваныя людзі, якія выйшлі на вуліцы і рызыкавалі жыццём, каб скончыць з рэжымам нягодніка, які трымае іх у закладніках. Яны перамогуць раней ці пазней, і любая дапамога, пра якую яны просяць, павінна быць аказаная».

Былі, аднак, і процілеглыя ацэнкі, у асноўным з боку фрэндаў-украінцаў:

«Так, правільна, скажыце гэта 13 тысячам беларускіх салдат, якія далучыліся да рашысцкай арміі. Беларусь = Расія».

«Так. Але яны таксама адмаўляюцца плаціць цану за свабоду, чакаючы, калі Украіна пераможа для іх. І наколькі я разумею, гэта тое самае, што і ахвяры хатняга гвалту, яны не ў стане ўзняцца ў дадзены момант, і я не магу не адчуваць, што яны дапускаюць напад на Украіну».

Каментары11

  • Valadzimir
    11.08.2022
    Опанькі! Здаецца, ізноў тая самая метадічка - "Беларусь - це Эвропа!" 
    Калі так, то как -та уж надта прымітыўненька.  
  • Гэта так!
    11.08.2022
    Канствтацыя факта і гэта добра, дзякуй.
  • Невероятный niggaдяй и падонак
    11.08.2022
    iзноу  "привет, Андрей" вылупiуся. Як гэны спадар саннiкау (аматар файв аклокау) з дзевяностасёмым чарцерам абрыдлi. Палiваюць брудам цiханостру, вячорку ды гэтак далей па сьпiсу на сваiх старонках, а сам гэны славаблуд з галоуным рэдактарам ды модэрамi наупрост зайздросьцяць 'сьветкiным катлеткам' - нiводнага каментара супраць сьвятога Андрушы не прапускаюць. Нiчога не вартая бiямасса на грантах у горшым разуменьнi слова 'оппозиция' (як i 'сьвяты зянон' дарэчы). А прэзiдзенту Эстонii павага. Слушны каментар.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага9

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне11

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар1

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага9

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць