Свет

У Нью-Ёрку напалі на пісьменніка Салмана Рушдзі, ударылі нажом у шыю

У Нью-Ёрку невядомы напаў з нажом на брытанскага пісьменніка, лаўрэата Букераўскай прэміі Салмана Рушдзі, чые кнігі ў Іране забароненыя, а сам ён больш за 30 гадоў быў завочна прысуджаны да пакарання смерцю. Нападніка затрымалі, пра стан Рушдзі пакуль няма вестак, паведамляе Reuters.

Рушдзі падвергнуўся нападу, калі збіраўся прачытаць лекцыю ў Інстытуце Чаўтакуа ў Нью-Ёрку. Па словах відавочцаў, на сцэну выбег мужчына з нажом і пачаў «біць або калоць» пісьменніка. Нападнік затрыманы.

Паліцыя штата Нью-Ёрк паведаміла, што Рушдзі атрымаў нажавое раненне ў шыю і быў дастаўлены на верталёце ў бальніцу, яго стан пакуль невядомы.

Салман Рушдзі — брытанскі пісьменнік індыйскага паходжання. Ягоны раман «Сатанінскія вершы», які выйшаў у 1988 годзе, выклікаў пратэст у мусульманскім свеце, бо адзін з персанажаў спісаны з прарока Мухамеда.

Тагачасны іранскі аятала Хамейні публічна пракляў Рушдзі ў сваёй фетве і прысудзіў яго да смяротнага пакарання. За забойства пісьменніка была прызначаная ўзнагарода ў 3 млн даляраў. Гэтая заява прывяла да разрыву дыпламатычных адносін паміж Вялікабрытаніяй і Іранам.

Рушдзі — лаўрэат Букераўскай прэміі за раман «Дзеці паўночы». У 2007 годзе каралева Вялікабрытаніі Лізавета II прысвоіла яму рыцарскі тытул за заслугі перад літаратурай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода4

У Літве выбухнулі і загарэліся кантрабандныя шары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь11

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць