Беларускі IT-рынак і Парк высокіх тэхналогій пакідае адзін з яго замежных піянераў — дацка-ўкраінскі распрацоўшчык Ciklum. Разам з ім Беларусь чарговы раз застанецца без прысутнасці амерыканскага мільярдэра Джорджа Сораса, які з'яўляецца ўладальнікам кантрольнага пакета кампаніі.

Як даведаўся Office Life, рэзідэнт ПВТ «Сіклум Бел», які ўваходзіць у міжнародную групу Ciklum, з чэрвеня гэтага года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.
У 2015 годзе кантрольны пакет Ciklum набыў створаны Джорджам Сорасам Ukrainian Redevelopment Fund. Сродкі багатага інвестара дазволілі кампаніі ўзмацніць сваю прысутнасць на старых і выйсці на новыя рынкі.
З завяршэннем ліквідацыі гэтай «дачкі» Беларусь зноў пакіне Джордж Сорас, які каля 25 гадоў таму ўжо сыходзіў з нашай краіны. Але тады ён гэта зрабіў у статусе мецэната, а не бізнэсоўца.
Упершыню вядомы амерыканец адкрыў для сябе Беларусь у 1992 годзе і восенню таго ж года асабіста пабываў у Мінску, каб даць старт адукацыйным праектам свайго Фонду Сораса. Беларускі філіял пачаў працаваць з 1993-га, арганізуючы семінары для дырэктараў школ, лекцыі з запрашэннем навукоўцаў з ЗША, паездкі мясцовых навукоўцаў на сімпозіумы і стажыроўкі за мяжу. Фонд цалкам прафінансаваў цэнтр прыватызацыі, які павінен быў дапамагчы мясцовым уладам у правядзенні раздзяржаўлення. Таксама ён стварыў і падтрымліваў такія праекты, як «мас-медыя цэнтр» і «Трансфармацыя гуманітарнай адукацыі».
На пачатку 1995 года ў Джорджа Сораса адбылася афіцыйная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, замест запланаваных 45 хвілін яна доўжылася звыш дзвюх гадзін. Бакі засталіся задаволеныя адзін адным, і некаторы час Беларускі фонд Сораса актыўна дзейнічаў. Але ў 1997 годзе амерыканскі мільярдэр абвясціў пра спыненне ўсялякай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары