Грамадства

Хлопец з Брэста перад рэферэндумам рассылаў лісты з заклікам лічыць галасы сумленна. Цяпер яго судзяць

У Брэсце ідзе суд над 18-гадовым Раманам Карпуком. Яму выстаўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 191 КК РБ (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме). Справу разглядае Таццяна Лаўранюк, паведамляе брэсцкая «Вясна»

20 лютага, перад рэферэндумам, дзяржканал АНТ паказаў ролік пра хлопца. Згодна з сюжэтам, некалькі людзей затрымалі за рассылку лістоў членам камісій. Па версіі дзяржсмі, у лістах былі пагрозы, з іх распаўсюджваннем звязаныя каля 10 чалавек. У тым ліку паказвалі Рамана Карпука, і закадравы голас сцвярджаў што Раману плацілі па тарыфе 30 рублёў за 50 адпраўленых лістоў.

У відэа АНТ былі паказаныя тэксты лістоў, але нейкіх сур'ёзных пагроз у іх не відаць. Затое можна заўважыць заклік лічыць галасы сумленна, паведамляць аб парушэннях падчас рэферэндуму, а таксама спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса з адказнасцю за фальсіфікацыі.

З заяўленых 10 чалавек цяпер судзяць толькі Рамана. Ён вучыўся на 1-м курсе ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна (праўда, пакуль сядзеў у ізалятары ў чаканні суда, быў адлічаны). На судзе распавёў, што ў 2021 годзе займаўся распаўсюджваннем апазіцыйнага самвыдату «Брэсцкі час». З тэлеграм-чата гэтай газеты ў снежні даведаўся, што рыхтуецца рассылка лістоў членам выбарчых камісій. Прапаноўвалася разаслаць пэўны тэкст, і хлопец адгукнуўся. Яго дадалі ў іншы тэлеграм-чат, і 29 студзеня 2022 ён адправіў першыя 49 лістоў. 7 лютага адправіў яшчэ 50 штук. А 8 лютага яго з маці затрымалі.

Дома пры вобшуку ў яго знайшлі яшчэ 100 канвертаў. На гэтых канвертах адпраўніком быў паказаны Андрэй Грушко. А на лістах, якія Раман паспеў адаслаць, у гэтай якасці паказаны Аляксандр Семянчук. Абодва — вядомыя брастаўчанам суддзі, якія неаднаразова выносілі палітычна матываваныя прысуды.

Раман Карпук прызнаны палітвязнем. Падтрымаць яго (лістом, грашовым пераводам) можна па адрасе: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 37.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць