Грамадства44

«Хіба гэта не генацыд, таварышы?» БТ падсела на каня з-за абмежавання на ўезд расійскіх турыстаў у Эстонію

БТ каментуе забарону расійскім уладальнікам эстонскіх шэнгенскіх віз на ўезд у Эстонію. Лукашэнкаўская прапаганда называе гэта «генацыдам». 

«Эстонія больш не пускае расіян у краіну — хіба гэта не генацыд, таварышы?» — пад такім загалоўкам ідзе сюжэт пра забарону на ўезд у Эстонію расійскіх турыстаў. 

Можна доўга спрачацца з тым, наколькі мера краін Балтыі ў адносінах да ўладальнікаў расійскіх пашпартоў правільная ці няправільная, можна яе крытыкаваць, але падобныя абмежаванні не маюць ніякага дачынення да генацыду. 

Генацыд — гэта знішчэнне людзей па прыкмеце паходжання. Напрыклад, турэцкі генацыд армян, нацысцкі генацыд яўрэяў і цыганоў, камуністычны генацыд палітычных праціўнікаў у Камбоджы, генацыд тутсі ў Руандзе і гэтак далей. 

Ставіць у адзін шэраг пакуты расіян ад немагчымасці паехаць у турпаездку ў Эстонію і пакуты народаў, якія пацярпелі ад рэальнага генацыду, — сапраўднае блюзнерства. 

Вось што кажуць прапагандысты далей.

«Цікава, што 40 гадоў таму галоўная прэтэнзія праваабаронцаў да Савецкага Саюза была ў тым, што ён абмяжоўваў свабоду выезду грамадзян. А вось абмяжоўваць свабоду ўезду, аказваецца, — гэта, наадварот, мера цывілізаваная і дэмакратычная», — каментуюць прапагандысты, паказваючы сваё неразуменне таго, як працуе міжнароднае права. 

Паводле Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, кожны чалавек мае права пакiдаць любую краiну, уключаючы сваю ўласную, i вяртацца ў сваю краiну. 

Магчымасць выехаць з краіны — права чалавека. А вось магчымасць уехаць у іншую краіну — не права, а прывілей. Ніякай «свабоды ўезду» з пункту гледжання міжнароднага права не існуе.

Кожная краіна самастойна вырашае, каго пускаць, а каго не пускаць на сваю тэрыторыю. Менавіта для гэтага і былі прыдуманыя візы і дазволы на пражыванне. І Беларусь тут не выключэнне. 

Каментары4

  • Ольга
    20.08.2022
    Мне кажется, каждый случай надо рассматривать в отдельности. Есть же презумпция невиновности. Всех под одну гребенку нехорошо.
  • SHOS
    20.08.2022
    Какое дело бт до рф? Ну вот какое дело?
  • -4
    20.08.2022
    SHOS, як якое? Лічыце, што мы ўжо губерні. Ваякі расейскія ў штабе ды войску, Лукашэнка рускі са знакам якасьці, беларускае ўсё хаваецца далей, без Расеі мы памром. Беларуса можна зняважыць, зьбіць, забіць, бо не да законаў. А расейцы - гэта нашыя людзі, санаторыі для іх, зараз адзенне з крамаў ды лекі з аптэк грабуць. Набыла б, ды пайшла, не, стаіць ку.ва ды ные, што не разумее ў нашых грашах. Ні тых Задорнаў тупымі зваў.

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

На Магілёўшчыне ліквідуюць аграхолдынг, у якім Лукашэнка некалі сварыўся за «абасраных кароў»4

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў16

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец9

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць