Свет

Плывучы тэрмінал для перавозкі звадкаванага газу ідзе на падмогу Фінляндыі і Эстоніі

Плывучы тэрмінал FSRU Exemplar аб'ёмам у 150 900 кубаметраў накіроўваецца ў Еўропу пасля таго, як пабудаванае ў 2010 годзе судна для перавозкі звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) завяршыла кантракт на зімовую пастаўку ў Аргенціне, піша выданне LGNPrime.

Фота: Excelerate Energy

FSRU прыбыла на аргенцінскі тэрмінал Байя-Бланка ў маі, каб даставіць СПГ на зімовы сезон 2022 года ў Аргенціне. Цяпер ягоная місія там завершаная і судна кіруецца ў Еўропу, каб дапамагчы перажыць зіму без расійскага газу краінам Еўрасаюза.

«Сёння Exemplar адпраўляецца з Байі-Бланкі і плыве ў сухі док у Іспаніі для тэхнічнага абслугоўвання, перш чым адплыць у Балтыйскае мора, каб аказаць паслугі па рэгазіфікацыі звадкаваным прыродным газам Фінляндыі і Эстоніі», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі-ўладальніка Excelerate Energy ў сацыяльнай сетцы ў сераду.

Да гэтага Фінляндыя і Эстонія дамовіліся супольна зафрахтаваць FSRU для імпарту ЗПГ, бо еўрапейскія краіны імкнуцца паменшыць залежнасць ад паставак расійскага газу. Гэта судна можа пастаўляць больш за 5 млрд кубаметраў звадкаванага газу ў год.

У фінскім порце Інкаа на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі, які даволі глыбокі для гэтай мэты і блізкі да трубаправодаў, па якіх газ паступае да канчатковых спажыўцоў у прамысловым і іншых сектарах Фінляндыі, Эстоніі і рэгіёне Балтыйскага мора, ужо пачаліся работы па будаўніцтве партовых канструкцый і газаправода. Працу тэрмінала плануецца разгарнуць ужо да канца 2022 года. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве8

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць