Свет

Мытня Літвы узмоцніць агляд фураў на мяжы з Беларуссю, бо шмат хто абыходзіць санкцыі

Мытня Літвы анансавала ўзмацненне працэдуры надгляду вялікагрузаў на мяжы на фоне кантролю за выкананнем санкцый Еўразвязу супраць Беларусі і Расіі. Такое рашэнне звязана з пастаяннымі спробамі некаторых перавозчыкаў абысці абмежаванні.

«Мяркуецца ўцягнуць у працэс праверкі большую колькасць службовых асоб мытні, а ў выпадку неабходнасці для аказання ім дапамогі будуць прыцягвацца супрацоўнікі іншых дзяржустаноў», — паведаміла ведамства.

Асабліва старанна, як адзначаецца, будуць правяраць тых, хто ўжо рабіў спробы абысці санкцыі. Гэта тычыцца адпраўнікоў грузаў, іх атрымальнікаў і, зразумела, саміх перавозчыкаў. Дадзеныя катэгорыі асоб цяпер будуць у зоне высокай рызыкі.

Па словах Даруса Жвіронаса, кіраўніка мытнай службы Літвы, колькасць спробаў абысці ўстаноўленыя ЕС абмежаванні не памяншаецца, таму ведамству даводзіцца рабіць дадатковыя меры ўздзеяння. Так, з 1 сакавіка 2022 года літоўскім мытнікам больш за 3000 разоў даводзілася перарываць працэдуры імпарту, экспарту або транзіту грузаў з-за розных парушэнняў.

За гэты перыяд часу звыш 1200 фураў з Беларусі і Расіі не ўпусцілі на тэрыторыю Еўрасаюза.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць