Усяго патроху

У Еўропе шукаюць самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла. Звесткі з Беларусі вітаюцца!

За апошнія стагоддзі белы бусел (Ciconia ciconia) паспяхова прыстасаваўся да гнездавання побач з чалавекам і часта будуе свае гнёзды на нашых пабудовах. Штогод гнёзды птушкамі надбудоўваюцца і павялічваюцца ў памерах. Каб знайсці самае вялікае і самае цяжкае гняздо віду (якое, хутчэй за ўсё, будзе і самым старым), польскія арнітолагі праводзяць конкурс з узнагародамі: 10 удзельнікаў, якія дашлюць даныя пра самыя вялікія і цяжкія гнёзды віду, размешчаныя ў Еўропе, атрымаюць наборы каштоўных кніг-вызначальнікаў на англійскай мове, паведамляе рэсурс «Птушкі штодня».

Фота Юліі Якімчык

Для таго, каб даведацца масу гнязда, не трэба яго ўзважваць — навукоўцы з універсітэта ў Беластоку, Інстытута дэндралогіі ПАН і ўніверсітэта ва Уроцлаве (Польшча) пасля ўзважвання гнёздаў буслоў падчас іх замены на меншыя па масе на тыя самыя месцы размяшчэння, стварылі спецыяльны калькулятар. Ён вылічвае прыкладную масу гнязда на аснове ўведзеных памераў — яго дыяметра і вышыні, ён даступны для выкарыстання тут.

Як бяспечна памераць гняздо бусла і вылічыць яго масу?

Для таго, каб памераць вышыню і дыяметр гнязда, не трэба залазіць да яго з рулеткай, бо гэта можа быць вельмі небяспечна і для вымяральшчыка, і для гнязда. Найпрасцей вылічыць патрэбныя памеры з дапамогай прадметаў вядомай даўжыні, якія знаходзяцца побач з гняздом: дахоўкі (часцей за ўсё 42×33 cм), цэглы (25×12×6,5 см), платформы пад гняздо (звычайна 120×120 cм), ці параўнаннем з самім буслом на гняздзе (яго вышыня прыкладна 1 м).

Пасля таго, як вылічаныя шырыня (=дыяметр) — у калькулятары па-польску Średnica, і вышыня — wysokośc, з дапамогай калькулятара на старонцы атрымліваем масу гнязда. У выпадку, калі атрыманыя велічыні перавышаюць тыя, што можна ўвесці ў адпаведныя палі калькулятара, дашліце толькі памеры гнязда, без вылічанай масы.

Якую інфармацыю трэба даслаць на конкурс?

Памеры гнязда (дыяметр і вышыню), а таксама яго вылічаную з дапамогай калькулятара масу разам са здымкам, які зроблены такім чынам (разам з прадметамі вядомай велічыні), каб на іх аснове можна было пацвердзіць памеры гнязда, разам з назвай мясцовасці, дзе знаходзіцца гняздо, датай, калі зроблены здымак, імем і прозвішчам аўтара лацінкай, як удзельніка конкурсу, трэба даслаць на адрас [email protected]

Інфармацыю на конкурс чакаюць да 15 кастрычніка.

Узнагароды (наборы вызначальнікаў на англійскай мове) пасля падвядзення вынікаў будуць дасланыя на пададзены паштовы адрас 10 удзельнікам-пераможцам, якія дашлюць неабходную інфармацыю і здымкі самых вялікіх і цяжкіх гнёздаў белага бусла.

Конкурс з’яўляецца часткай праекту па папулярызацыі навукі «Nie udźwigniesz, taki to ciężar! Popularyzacja kalkulatora masy gniazd bociana białego», які рэалізуецца за грошы Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы. 

Калькулятар быў створаны ў рамках праекта Life, які рэалізавала Polskie Towarzystwо Ochrony Ptaków «Ochrona bociana białego w dolinach rzecznych wschodniej Polski».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць