Свет

Асецінка, якая страціла мужа і дзяцей падчас тэракту ў Беслане, выступіла супраць вайны

Эма Тагаева, якая ў 2004 годзе падчас тэракта ў школе ў Беслане страціла мужа і двух сыноў, публічна выступіла супраць «бесчалавечнай і бессэнсоўнай» вайны ва Украіне і звярнулася да свайго народа.

Эма Тагаева гаворыць:

«Вайна супраць Украіны бесчалавечная, бессэнсоўная. У 2004 годзе пуцінскія генералы абстралялі школу ў Беслане гранатамётамі і агнямётамі. На крыві бесланскіх дзяцей Пуцін адмяніў выбары кіраўнікоў рэспублік. Мы пазбавіліся права выбару».

«Катам Беслана» Тагаева называе Пуціна і ў іншым месцы.

Таксама жанчына нагадвае, што цяпер у турмах Растова-на-Доне пакутуюць 36 асецін, пасаджаных туды пуцінскім рэжымам за мітынгі ва Уладзікаўказе. А ўкраінцы асецінам нічога кепскага не зрабілі. 

Гэтая смелая жанчына не ўпершыню публічна выказвае свой пратэст. Яшчэ ў верасні 2004 года, адразу пасля тэракта, яна і іншыя маці загінулых былі аштрафаваныя судом на 20,5 тысяч рублёў ці прысуджаныя да грамадскіх работ за ўдзел у акцыі пратэсту. Яны правялі яе 1 верасня, прыйшоўшы на паніхіду памяці ахвяр трагедыі ў футболках з надпісам «Пуцін — кат Беслана».

Падчас вызвалення закладнікаў, захопленых чачэнскімі баевікамі 1—3 верасня 2004 года ў адной з бесланскіх школаў, загінулі 333 чалавекі, каля 800 былі параненыя. У тым ліку загінулі муж Эмы Тагаевай Руслан і два іхнія сыны-падлеткі — 14-гадовы Аслан і 16-гадовы Алан.

Каментары

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў32

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў32

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць