Вайна

ISW: Украіна пераламала ход вайны, але яна, хутчэй за ўсё, зацягнецца да 2023 года

Украінскія войскі нанеслі буйное паражэнне Расіі, адваяваўшы амаль усю Харкаўскую вобласць у ходзе хуткага контрнаступлення, пішуць у свежай зводцы эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW). Гэты поспех стаў вынікам кампаніі, якая ўключае максімальнае выкарыстанне заходніх сістэм узбраення.

Фота: Яўген Малалетка / AP

Працяглае абмеркаванне, а затым абвяшчэнне Кіева аб контрнаступнай аперацыі, накіраванай на Херсонскую вобласць, адцягнула расійскія войскі ад сектараў, на якіх украінскія сілы правялі вырашальныя атакі ў апошнія некалькі дзён.

Узброеныя Сілы Украіны ўжылі HIMARS і іншыя заходнія сістэмы для нападаў на расійскія наземныя лініі сувязі ў Харкаўскай і Херсонскай абласцях, стварыўшы ўмовы для поспеху аперацыі.

Украінскія ўлады дэманстратыўна абмяркоўвалі ўдары на поўдні, паспяхова уводзячы расіянаў у зман адносна сваіх намераў у Харкаўскай вобласці.

Цяперашняе контрнаступленне не пакладзе канец вайне, адзначаюць эксперты ISW. Кампанія на паўночным усходзе Украіны ў выніку завершыцца, што дазволіць расійскім войскам аднавіць устойлівую абарончую лінію і, магчыма, нават правесці лакальныя контратакі.

Украіне давядзецца пачынаць новыя контрнаступныя аперацыі, каб завяршыць вызваленне акупаванай Расіяй тэрыторыі, у сувязі з гэтым вайна, хутчэй за ўсё, зацягнецца да 2023 года.

Украіна пераламала ход вайны на сваю карысць. Кіеў, верагодна, будзе ўсё часцей дыктаваць месца і характар асноўных баявых дзеянняў, а Расія будзе ўсё часцей неадэкватна рэагаваць на рост фізічнага і псіхалагічнага ціску з боку Украіны, заключаюць экспэрты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс3

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў25

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс3

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць