Грамадства22

«Ніхто не схаваецца, ніхто не ўцячэ, ні пра каго не забудуць». У Расіі кажуць пра тры хвалі мабілізацыі

У адным з ваенкаматаў сем'ям прызыўнікоў распавялі, што будзе тры хвалі прызыву — з 26 верасня па 10 кастрычніка, з 11 кастрычніка па 25 кастрычніка і з 26 кастрычніка па 10 лістапада.

Пра гэта сведчыць аўдыязапіс з сустрэчы ў ваенкамаце. Інфармацыю пра тры хвалі прызыву пацвярджаюць і чытачы з Краснаярскага краю — у мясцовым ваенкамаце сказалі тое ж самае, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Запіс з ваенкамата даслаў «Дождю» адзін з чытачоў, аднак цалкам пацвердзіць яго сапраўднасць немагчыма. На запісе, зробленым, па яго словах, у Омску, жанчына, імя якой не называецца (мяркуючы па ўсім, супрацоўніца ваенкамата) распавядае сваякам, як пройдзе прызыў. Яна кажа, што будуць тры хвалі ўручэння позваў — і «ў гэтыя тры этапы павінны ўсе мужыкі быць там».

Адна з жанчын у зале пытаецца, як павінны даведацца пра атрыманне позвы тыя, хто, напрыклад, паляцеў у адпачынак.

«Калі ён паляцеў учора, а сёння на яго імя з'явілася позва, на працягу трох дзён ён павінен прыляцець, інакш крымінальная адказнасць, 15 гадоў пазбаўлення волі», — адказвае супрацоўніца ваенкамата. «Ніхто не схаваецца, ніхто не ўцячэ, ні пра каго не забудуць, знойдуць ўсіх», — дадае яна.

Адна з жанчын у зале, выслухаўшы тлумачэнні, ціха кажа: «Афігець».

«А вы думаеце, мы гэтак жа не сядзелі тут? У мяне два браты, адзін танкіст, іншы памежнік, якія падыходзяць. Ужо цяпер што зробіш? Усе пацаны, якія ў запасе сядзяць — усе выдатна ведалі, што можа быць. Згадайце Афганістан, успомніце Чачню. Хто каго пытаўся, куды ісці? Усе палеглі, толькі зразумела, што толку няма, за што ваюем? Была Чачня, пазабівалі ўсіх хлопцаў — і ўсё, цяпер мы з Чачнёй сябры, ну так жа?» — адказвае ёй супрацоўніца ваенкамата.

Каментары2

  • бел
    23.09.2022
    Сталінскія метады: калі няма мазгоў, то будуць закідывыаць праціўніка не шапкамі, а чалавечымі целамі. Каб украінцы ашалелі ад гор чалавечага мяса і рэк крыві. Як далёка яны зайшлі ў мінулае, далей за сярэднявечча. Вось вам і антыхрыст і апакаліпсіс могуць зрабіць
  • Зеро
    23.09.2022
    Путин собрался воевать на три фронта: украинский, натовский и собственный народ. Ну ок, тем ближе лебединое озеро.

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць