Культура11

Італьянскае Адраджэнне вяртаецца ў Беларусь

Пасольства Італіі праводзіць культурную акцыю «Італьянаскае Адраджэнне ў Беларусі».

Пасольства Італіі праводзіць культурную акцыю «Італьянаскае Адраджэнне ў Беларусі». Як паведамляе прэс-служба пасольства, акцыя пройдзе з 1 кастрычніка па 14 лістапада.

У яе рамках запланавана выстава ў Нацыянальным мастацкім музеі палатна Парыса Бардоне «Мадонна з немаўлём паміж св. Энрыка з Упсалы і св. Антоніа», якая прадстаўлена музеем Corrado Giaquinto (правінцыя Бары).

«Гэта праца — адна з вяршыняў сталага таленту мастака, які арыгінальным спосабам перапрацоўвае ўплыў Джарджоне і Тыцыяна. Карціна таксама ілюструе геаграфію жыцця Боны Сфорцы ад італьянскіх земляў Ламбардзіі і Апуліі да былых тэрыторый Вялікага Літоўскага княства», — гаворыцца ў прэс-рэлізе пасольства.

3 кастрычніка ў Нясвіжы і Міры і 4 кастрычніка ў Мінску пройдзе выступленне сцяганосцаў з Кавы ды Тырэні (Салерна).

19 кастрычніка ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца выстава, прысвечаная выдадзеным у Італіі інкунабулам і кнігам XVI стагоддзя, якія захоўваліся ў прыватных і царкоўных бібліятэках Беларусі.

31 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы калектыў Малага тэатра з Мілана прадставіць п’есу Карла Гальдоні «Арлекін — слуга двух гаспадароў» у пастаноўцы Джорджа Штэхлера.

Акрамя таго, у рамках праекта «Італьянскае Адраджэнне ў Беларусі» пройдзе кангрэс італьянска-беларускіх дабрачынных асацыяцый, бізнэс-форум «Найбольш перспектыўныя магчымасці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Італіяй і Беларусью», канцэрт гурта Tenores.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі

Не будуць збіраць мыты з некаторых відаў агародніны

Польскі суд адмяніў дату перадачы дзіцяці бацьку, які хацеў вывезці яго ў Беларусь

У Францыі знайшлі скрадзеную карціну Пікаса за 17 мільёнаў даляраў

Так цяпер выглядае абноўленая Гістарычная майстэрня на Сухой у Мінску ФОТЫ1

Махляры ўключылі ў свае схемы нават Наталлю Качанаву2

У Оршы быў моцны пажар у праваслаўным храме5

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу76

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць