Свет66

Старшыня Нобелеўскага камітэта патлумачыла, як выбіралі пераможцаў Прэміі міру

Украінская служба Бі-бі-сі паразмаўляла са старшынёй Нобелеўскага камітэта Берыт Рэйс-Андэрсэн пра тое, чым быў абумоўлены сёлетні выбар лаўрэатаў, ці меў ён палітычную подбіўку і ці акажа рэальны ўплыў на ход падзей цяперашняе прысуджэнне прэміі.

Па словах Рэйс-Андэрсэн, камітэт абраў гэтых пераможцаў з мэтай падкрэсліць важнасць грамадзянскай супольнасці і яе ролю ў любой краіне, у прыватнасці ў супрацьстаянні аўтарытарнай уладзе.

«Сфера Прэміі міру — гэта не вайна ва Украіне, але гэта, бясспрэчна, вельмі сур'ёзны яе фон», — адзначыла старшыня камітэта.

Яна падкрэсліла, што ў Расіі і Беларусі ўлада зрабіла прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацый ворагам дзяржавы, што крыўдна і недапушчальна.

На яе думку, вяршэнства права, правы чалавека і права голасу — а менавіта адстойваючы іх у Беларусі Алесь Бяляцкі трапіў за краты — могуць прадухіляць войны і могуць пакласці ім канец.

Старшыня камітэта адзначыла, што згодна з воляй Альфрэда Нобеля іхні мандат заключаецца ў тым, каб вызначаць асобу або арганізацыю, якія ўнеслі найбольшы ўнёсак у справу міру за мінулы год. Яна дадала, што не лічыць, што ўручэнне акажа неадкладны ўплыў, бо «ў цяперашняй сітуацыі гэта абсалютна нерэальна». Але адзначыла, што гэтае рашэнне прынялі «ў межах волі Альфрэда Нобеля, крытэрыяў братэрства паміж народамі».

На пытанне аб тым, ці не лепш было даць гэтую прэмію Зяленскаму або Навальнаму — людзям, што маюць больш шырокае сусветнае прызнанне — старшыня камітэта адказала: «Сусветнае прызнанне — гэта не тое, што мы бярэм пад увагу. І мы ніколі не каментуем, хто не атрымаў прэмію. Мы лічым, што тыя, хто ўносіць уклад у справу міру, гэта не людзі, якія вядуць вайну. А паказваем на тых, хто цяпер можа змяніць сітуацыю».

«Войны можна развязваць не толькі ваеннымі сродкамі. Паўстанне людзей, супраціў і пратэсты адыгрывалі важную ролю. І мы лічым, што нашы пераможцы будуць працягваць гэта рабіць», —рэзюмавала Берыт Рэйс-Андэрсэн.

Ва Украіне ўручэнне Нобелеўскай прэміі ўкраінцам разам з расіянамі і беларусамі выклікала збольшага адмоўную рэакцыю. Выказваюцца нават меркаванні, што праваабарончаму «Цэнтру грамадзянскіх свабод» варта ў знак пратэсту ад яе адмовіцца.

Чытайце таксама:

«Вясна»: Галоўная надзея — што Нобелеўская прэмія стане магчымай прычынай вызвалення Алеся Бяляцкага

Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

Каментары6

  • бо
    08.10.2022
    а мне напярэдадні прысніўся нечакана добры сон.. упершыню за шмат год.. бо прынамсі ад 2012 добрых сноў не сніла
  • Охтас
    08.10.2022
    За что, собственно, зеленскому давать Нобелевскую премию мира?
    Я помню как он ужом вился и говорил, что надо посмотреть в глаза путину и просто перестать стрелять. Как разминировали всю восточную границу Украины с росией. Как сократили армию, остановили разработки своих перспективных ракет Нептун. Для нападающего вовы это был самый удобный президент в Украине, который хотел на майские на шашлыки, крутить по всей росии свои сериалы "сваты" и до сих пор не продал свои студии. Барыга на крови в общем.
  • немного твитов годных вам
    08.10.2022
    Абразы і абурэнне тым, што Алесь  Бяляцкі атрымаў прэмію - гэта такая ж праверка на адэкватнасць, як і «Чый Крым?»

    Мы змагаемся не дзеля таго, каб падабацца украінцам, мы не павінны падабацца наогул нікому, мы беларусы — і нас паперш павінна цікавіць меркаванне беларусаў. Карацей — ПАХУЮ што там пішуць украінцы пра Бяляцкага, ганаруся ім да слёз, ён заслугоўвае гэта, як ніхто іншы. Наш герой.

    Я думаю, что проблема с Нобелем одна: среди лауреатов не должно было быть украинской организации. Премия за 2021 год. Никакой войны еще не было, а рейтинг луки в Украине был выше, чем в РБ. Чем в демократической стране так отличились правозащитники, прямо до Нобеля - не понятно.

    У Гданьску ёсць мурал, прысвечаны Бяляцкаму. І гэтаму муралу больш за 10 год. Палякі ў гэтым сэнсе сапраўды разумеюць беларусаў нашмат лепш, чым украінцы.

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю17

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

Бен Афлек і яго напарнік выйгралі мільён даляраў у гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»4

Навукоўцы б'юць трывогу: судны, якія захраслі ў Армузскім праліве, разнясуць па ўсім свеце грымучую біялагічную сумесь5

Лукашэнка абсыпаў узнагародамі работнікаў «Савушкавага прадукту», які святкуе юбілей6

49 тысяч мігрантаў прыбылі за суткі ў іспанскую Сеуту22

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту31

Падлеткі зладзілі флэт, пакуль бацькоў не было дома — скончылася крыміналкай2

Максімальны тэрмін адключэння гарачай вады ў Мінску істотна скарацілі

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю17

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць