Эканоміка11

Беларусь страціла 15 пазіцый у Глабальным інавацыйным індэксе

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці выпусціла свежы даклад Global Innovation Index, у якім праранжыравала 132 краіны па ўзроўні інавацыйнага развіцця. У 2022 годзе Беларусь скацілася ў ім з 62-га на 77 месца і размясцілася паміж Ямайкай і Іарданіяй. У 2020-м наша краіна была 64-й, піша Dev.by.

Аўтары індэкса параўноўваюць краіны па доўгім спісе параметраў, якія аб'яднаныя ў два субіндексы — «рэсурсы інавацый» (інстытуты, чалавечы капітал і навука, інфраструктура, узровень развіцця рынку і бізнэсу) і «вынікі інавацый» (развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў, вынікі крэатыўнай дзейнасці).

Пазіцыя Беларусі па субіндэксу «Вынікі інавацый» аказалася вышэйшай, чым па субіндэксу «Рэсурсы інавацый» — 63 месца супраць 86-га.

Па некаторых кампанентах індэкса пазіцыі Беларусі значна пагоршыліся. Да такіх адносяцца інстытуты (84 — 85 — 130), інфраструктура (58 — 59 — 67), узровень развіцця бізнэсу (67 — 69 — 72), развіццё тэхналогій і эканомікі ведаў (46 — 37 — 40).

Як ні дзіўна, па некаторых пунктах назіраюцца нават паляпшэнні: так, па ўзроўні развіцця рынку краіна за год паднялася нібыта з 101 на 96 месца, з 38 на 35 месца — па параметры «чалавечы капітал і навука», а па выніках крэатыўнай дзейнасці — з 93 на 91.

У цэлым рэйтынг ужо 12-ы раз узначаліла Швейцарыя. За ёй ідуць ЗША і Швецыя, якія сёлета памяняліся месцамі, Вялікабрытанія захавала 4-ю пазіцыю. Кітай падняўся на 11 месца з 14-га ў 2020 годзе.

Каментары1

  • Mike
    10.10.2022
    А як жа ноўтбук? Мы каму паказвалі?

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць