Здарэнні

У Дзятлаўскім раёне вясковец пагражаў сям'і ўласнаручна зробленым арбалетам

Жыхарка Дзятлаўскага раёна звярнулася ў міліцыю і паскардзілася на мужа, які пагражаў ёй і дзецям забойствам. Прыладай пагрозаў быў арбалет, які мужчына зрабіў сам, паведаміў Следчы камітэт.

На месца адправілася следча-аператыўная група. У двары дома сапраўды быў знойдзены арбалет, яго адправілі на даследаванне. Высветлілася, што зброя з'яўляецца класічным арбалетам вінтовачнага тыпу, вырабленая ў хатніх умовах і адносіцца да кідальнай зброі.

Гаспадар арбалета не змог растлумачыць матывы сваіх дзеянняў і адмаўляў, што пагражаў каго-небудзь забіць. Аднак мужчына прызнаў, што быў моцна п'яны і нічога не памятае.

Са слоў вяскоўца, арбалет ён сканструяваў для асабістых мэтаў.

Раней мужчына ўжо быў судзімы за крадзеж і хуліганства. Цяпер яго абвінавачваюць у пагрозе забойствам і незаконным вырабе кідальнай зброі. Пакуль следчыя чакаюць судовай псіхіятрычнай экспертызы. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць