«Наша Ніва» пасля публікацыі праекта закона аб амністыі паспрабавала ўзяць каментар у Ганны Канапацкай, якая з нядаўняга часу з'яўляецца сувязной рэжыму па пытаннях амністыі. Але канструктыўнай размовы не атрымалася.

«Апублікавалі закон аб амністыі, мы паглядзелі — няма самых чаканых артыкулаў палітычных. 342 няма, 130 няма, іншых няма», — звярнуў увагу Канапацкай журналіст «Нашай Нівы».
Паколькі сама Канапацкая, як сцвярджала ў папярэдняй размове, праводзіла «вялікую колькасць сустрэч і кансультацыяў па гэтым пытанні з прадстаўнікамі заходняга дыпламатычнага корпуса і іх палітычных колаў», то было цікава даведацца, чым яны заходніх дыпламатаў у такім выпадку хацелі ўразіць. Але Канапацкая разважаць на гэтую тэму аказалася не гатовая.
«Ідзе абмеркаванне. Чытайце ўважліва — гэта праект, а не закон», — адказала яна і паклала трубку.
Чытайце таксама:
Апублікаваны праект закона аб амністыі. Палітычным нічога не свеціць
«Лібералізацыі» ў вашым разуменні гэтага тэрміна не будзе». Сувязной па пытаннях амністыі стала Ганна Канапацкая
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары
а нехта некалі пэўна верыў табе...