Грамадства

Лукашэнка падпісаў закон аб ліцэнзаванні дашкольнай і школьнай адукацыі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ліцэнзаванні», які ў тым ліку прадугледжвае ліцэнзаванне дашкольнай і школьнай адукацыі. Нормы аб атрыманні ліцэнзіі дзяржаўнымі дзіцячымі садкамі і школамі ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання закона, астатнія палажэнні — з 1 студзеня 2023 года.

«Адукацыйная дзейнасць патрабуе павышанага кантролю з боку дзяржавы, бо звязаная з фарміраваннем здаровай, ідэалагічна ўстойлівай і рознабакова развітай асобы. Ліцэнзаванне гэтай дзейнасці стане гарантам законнасці і якасці паслуг, якія аказваюцца, дазволіць ацаніць арганізацыю адукацыйнага працэсу і не дапусціць з'яўлення ў сферы адукацыі суб'ектаў гаспадарання, якія пераследуюць выключна камерцыйныя мэты на шкоду дзяржаве і асобы», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Тэрміны звароту за атрыманнем ліцэнзій будуць вызначацца Міністэрствам адукацыі. Ліцэнзаванне адукацыйных устаноў ускладзена на Мінгарвыканкам, гарадскія і раённыя выканкамы.

Яшчэ да прыняцця гэтага закона ў Беларусі была амаль знішчаная прыватная адукацыя, за апошні месяц многія недзяржаўныя ўстановы рознымі праверкамі змусілі закрыцца. Фармальнай падставай стаў інцыдэнт у адной са сталічных школ, дзе ў выпадку няшчаснага выпадку была параненая дзяўчынка, але Лукашэнка ў сваіх пазнейшых заявах асабліва і не хаваў, што прычыны рэпрэсій супраць прыватнай адукацыі — ідэалагічныя.

Чытайце таксама:

МНС і санстанцыя падалі пазовы аб прыпыненні працы чатырох прыватных школ

«Днём я хадзіў па парку і роў бялугай». Мінчук расказаў, як яго сям'я перажывае закрыццё прыватнай школы

За тыдзень у Беларусі закрыліся 8 прыватных школ, яшчэ 12 атрымалі прадпісанні аб спыненні дзейнасці

Сарваны пачатак навучальнага года — прыватныя школы завалілі праверкамі

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры1

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка хантавіруса на круізным лайнеры афіцыйна скончылася1

Іспанцы вельмі ўпэўнена прайшлі ў 1/8 фіналу мундыялю

У Эстоніі ўхвалілі законапраект аб абмежаваннях набыцця нерухомасці беларусамі16

«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст5

У Венесуэле мужчына правёў пасля землятрусу пад заваламі 8 дзён. Яго ўратавала вартавая будка

У Беларусі збіраюцца спрасціць працаўладкаванне замежных дактароў і аптэкараў8

Украіна наносіць удары па расійскіх цэнтрах касмічнай сувязі. Што гэта дае?1

Эстонец выкраў у сваёй былой жонкі-беларускі дачку. Прапаганда папракае: не трэба было рабіць дзіцяці эстонскі пашпарт22

Міністр сувязі расказаў, чаго дасягнулі абмежаваннямі на безлімітны інтэрнэт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры1

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць