Грамадства1010

Лукашэнка сустрэўся з расійскім філосафам-нацыстам і панаракаў на адсутнасць ідэалогіі

Лукашэнкаўская прэс-служба паведаміла пра візіт да Лукашэнкі расійскага эксцэнтрычнага філосафа Аляксандра Дугіна. Камунікацыі з ім, як паведамляецца, палітык прысвяціў больш за дзве гадзіны.

Лукашэнка пажаліўся свайму госцю на тое, што яму за амаль трыццацігоддзе знаходжання пры ўладзе так і не змаглі нарадзіць дзяржаўную ідэалогію: «І правільна вы дзесьці там казалі пра дзяржаўную ідэалогію, ідэалогію наогул. І што ў нас яе няма. У Расіі тым больш яе няма. Гэта таксама праўда.

Мне прапаноўвалі мора ідэй, якія з прапановай на дзяржаўныя. Я іх усе адхіліў, таму што яны не кладуцца на душу, на сэрца чалавека. Што за ідэя, якая не можа авалодаць масамі, як класік казаў, і не кладзецца на сэрца? Гэта не ідэя. І не можа яна быць дзяржаўнай ідэяй. Але пакуль нічога не нарадзілася, на жаль».

Адзіная ідэя, якую можа сфармуляваць Лукашэнка — гэта толькі слепа трымацца Масквы: «Таму нам трэба трымацца адзін каля аднаго. Не трэба спрабаваць неяк абыйсці адзін іншага, не трэба тут чагосьці дзяліць. Накшталт нашай супольнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Усё зразумела, размеркавала ролі гісторыя даўно».

Дугін спачувальна ківаў галавой і прызнаваўся ў любові да беларускага аўтакрата:

«У самыя складаныя часы (паміж нашымі дзяржавамі былі складаныя часы) я ўсёй душой, усім сэрцам, усімі сваімі магчымасцямі падтрымліваў вас, тую лінію, якую вы вялі».

Аляксандр Дугін вядомы як аўтар вельмі эксцэнтрычных ідэй нацысцкага характару. 

Чытайце таксама:

«Будзе Імперскім Штатам. А таксама тазы». Лукашэнка сустрэўся з Дугіным. Згадваем, што той казаў пра Беларусь

Каментары10

  • афарызм
    18.10.2022
    Два філосафы -- пара.
  • Дугін вядомы Маскоўскі фашыст
    18.10.2022
    Дугін вядомы Маскоўскі  фашыст , цікава як так званыя "Беларускія" "Камуністы"  ужо  замянілі Маркса &  Капітал  на Дугіна да Іліна ?
  • антисвета
    18.10.2022
    нармальнай монаэтнічнай краіне з багатым гістарычным мінулым, з багатай культурай ніякая ідэалогія не патрэбна па азначэнні. вывучэнне ўласнай гісторыі, культуры - вось і усё. нацыя здаровая і счаслівая. што яшчэ можа быць трэба?
    ідэалогія трэба штучна і гвалтам утворанным дзяржавам - імперыям. каб трымаць у яжовых рукавіцах столькі такіх розных народнасцяў і народаў

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць