Свет11

Брытанскія СМІ назвалі фаварытаў на пасаду прэм'ера пасля адстаўкі Трас

Галоўным прэтэндэнтам на пасаду прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі лічаць былога канцлера брытанскай казны Рышы Сунака. Сунак быў галоўным канкурэнтам Ліз Трас у барацьбе за прэм'ерскае крэсла пасля адстаўкі Барыса Джонсана.

Злева направа: Суэла Браверман, Бен Уолес, Рышы Сунак, Пені Мордаўнт, Борыс Джонсан

Адзначаецца, што Сунак, які папярэджваў, што эканамічная палітыка Трас церпіць няўдачу, лічыцца фаварытам і сярод букмекераў. Супраць яго можа, аднак, згуляць тое, што ёсць сумневы ў тым, што ён можа аб'яднаць Кансерватыўную партыю, улічваючы, што менавіта гэты палітык адыграў значную ролю ў адстаўцы былога лідара кансерватараў Борыса Джонсана.

Акрамя Сунака, шанцы ўзначаліць брытанскі ўрад, на думку аглядальнікаў Sky News, мае лідар Палаты грамад брытанскага парламента Пені Мордаўнт, дзейны міністр абароны Злучанага Каралеўства Бен Уолес, былы прэм'ер-міністр Борыс Джонсан і дзяржаўны сакратар Міністэрства ўнутраных спраў ва ўрадзе Ліз Трас Суэла Браверман.

Дзяржаўны вяшчальнік Вялікабрытаніі Бі-бі-сі, спасылаючыся на стаўкі букмекераў, ацэньвае шанцы Рышы Сунака заняць пасаду прэм'ер-міністра ў 36%, Пені Мордаўнт — у 18%, Бена Уолеса — у 9%, а Борыса Джонсана — у 7%.

Адзначаецца таксама, што цяперашні канцлер казны Злучанага Каралеўства Джэрэмі Гант, якога лічылі адным з магчымых пераемнікаў Ліз Трас на пасадзе прэм'ер-міністра, публічна адмовіўся ад барацьбы за гэтае крэсла.

Сёння прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Ліз Трас заявіла, што сыходзіць у адстаўку. Яна будзе выконваць свае абавязкі, пакуль не будзе абраны яе пераемнік. Чакаецца, што выбары новага лідара Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра адбудуцца ўжо на наступным тыдні.

Ліз Трас узначаліла Кансерватыўную партыю 5 верасня і стала прэм'ер-міністрам Брытаніі 6 верасня 2022 года пасля адстаўкі Борыса Джонсана.

Каментары1

  • Правы
    20.10.2022
    Правага таго чувака год на 5-7

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

У Мінску цяпер будуюцца шэсць новых гандлёвых цэнтраў. Што за яны?7

«Яшчэ міліметр — і будзе попу бачна»: беларускі зноў абураюцца дзіцячымі калготкамі Conte17

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць43

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць