Грамадства33

У паляўнічыя гаспадаркі Гомельскай вобласці заселяць 50 ланяў

У сярэдзіне кастрычніка ў вальер Калінкавіцкага аддзела Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў завезлі 50 дзікіх ланяў для ўтрымання і далейшага рассялення ў паляўнічыя гаспадаркі, паведамляе БелТА.

Лані ў паляўнічай гаспадарцы «Красны Бор» у Віцебскай вобласці. Фота: krasniybor.by

Пасля закупкі партыі жывёл на першым этапе іх завозяць у загадзя створаны ў паляўнічай гаспадарцы вальер для іх часовай ператрымкі. Ператрымка займае, як правіла, каля паўгода — да заканчэння цялення самак і калі маладняк трохі падужэе, гэта значыць прыкладна да сярэдзіны лета.

Увесь гэты час работнікі паляўнічай гаспадаркі кормяць і даглядаюць жывёл, праводзяць прафілактычную апрацоўку супраць розных паразітаў. «Калі жывёл выпусцяць з вальера, месца вакол яго стане для маладняка сапраўднай радзімай. Месца выпуску амаль заўсёды з’яўляецца ядром іх мікрапуляцыі ў паляўнічай гаспадарцы», — распавялі ў БТПР.

Арганізацыйныя структуры БТПР робяць закупку і засяленне высакародных аленяў, а апошнім часам і ланяў, у арандаваныя паляўнічыя ўгоддзі з 2014 года.

Да 2021 года ў паляўнічыя ўгоддзі больш за 50 паляўнічых гаспадарак таварыства ва ўсёй краіне заселена амаль 3 тыс. асобін высакароднага аленя і больш за 50 ланяў.

Каментары3

  • Māte daba
    23.10.2022
    Я сьпярша не зразумла, меркавала, што гэта будзе зроблена, каб нашыя лясы былі жывыя, аж потым скеміла, што гэта паляўнічыя гаспадаркі, гэта каб потым пазабіваць тых аленяў. І гэта робяць людзі. Ну як так можна ? Надоечы была інфармацыя, што цягам апошніх 50 гадоў жывёльны сьвет дзікай прыроды страціў 70 адсоткаў свайго складу... Усё ж маюць рацыю тыя, хто цьвердзіць, што людзі - прыхадні на гэтай плянэце. Зямля - гэта касьмічная вар'ятня, куды галяктычная цывілізацыя зьмяшчае сваіх выжыўшых з розуму супляменнікаў...
  • lgf
    23.10.2022
    обновление на капот
  • Polska
    23.10.2022
    А картофельного лося куда заселят?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць