Усяго патроху

Абыходжанне з сабакам ці катом як з дзіцём можа нанесці шкоду яго здароўю

Жывёлы не «маленькія людзі», папярэджваюць ветэрынары.

Фота: Pixabay

Тэндэнцыя ачалавечваць жывёл часта прыводзіць да памылковых дыет і знясільваючых працэдур, піша The Times. Паводле EthicsFirst — групы ветэрынарных спецыялістаў і навукоўцаў Вялікабрытаніі — «дыснеіфікацыя» жывёл толькі мучыць іх.

Так, некаторыя гаспадары прымушаюць ветэрынараў рабіць для сваіх пажылых гадаванцаў пратэзы ног або арганізуюць для іх знясільваючае лячэнне раку. 

Жывёлы здольныя на каласальныя эмацыйныя перажыванні, але яны не перажываюць іх так, як людзі. Яны адчуваюць жыццё ў рэжыме рэальнага часу. «Адна справа, калі дзядуля згаджаецца на хіміятэрапію, бо ведае, што гэта значыць, а іншая — падвяргаць ёй сабаку, які не мае магчымасці спадзявацца», — кажуць ветэрынары.

У той час як антрапамарфізм — прыпісванне чалавечых эмоцый і паводзін жывёлам — можа спрыяць суперажыванню, ён таксама прывёў да непатрэбных рэчаў, такіх, як калыскі, адэкалон для хатніх жывёл, шампуні, падгузнікі і сродкі для асвяжэння дыхання, кажуць даследчыкі.

Апытанне, праведзенае сярод 230 000 уладальнікаў сабак, паказала, што 47% спяць са сваім сабакам у адным ложку. Навукоўцы з Італіі паведамляюць, што сабачыя джэмперы, веганскія дыеты і нават залішнія абдымашкі з сабакамі могуць выклікаць сур'ёзныя праблемы.

Апрананне сабак у джэмперы, напрыклад, можа перашкаджаць здольнасці сабакі рэгуляваць уласную тэмпературу, павышаць узровень вільготнасці скуры і выклікаць нацёртасці.

Трыманне або нашэнне хатніх жывёл на працягу доўгага часу можа выклікаць атлусценне, запаленне суставаў і перашкаджаць іх здольнасці прыстасоўвацца да навакольнага асяроддзя, што прыводзіць да трывожнасці. А навязлівае абдыманне сабакі ці кошкі можна разглядаць як ігнараванне пераваг і жаданняў жывёлы.

Прафесар Эдзі Клатан, які выкладае ветэрынарную анестэзіялогію ў Эдынбургскім універсітэце, кажа: «Людзі адчуваюць, што абавязаны зрабіць для сваіх блізкіх усё магчымае, заплаціць за самае дарагое лекаванне, паспрабаваць усё. Так, яны могуць быць часткай сям'і. Але калі абыходзіцца з гадаванцамі як з людзьмі, то гэта фактычна прымяншае тое, чаго яны жадаюць насамрэч — каб пра іх клапаціліся як пра сабаку ці ката».

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць