Нерухомасць11

У Мінску прадаецца камунальная кватэра. Як яна выглядае

Вы не паверыце, але ў Мінску яшчэ засталіся камунальныя кватэры. У адрозненне ад Пецярбурга, у нашым горадзе камуналкі захаваліся толькі ў некалькіх дамах. У адным з іх, размешчаным на вуліцы Акадэмічнай, нядаўна выставілі на продаж пяціпакаёвую кватэру. Realt.by паглядзеў, як яна выглядае.

Такім чынам, гаворка ідзе пра дом па вуліцы Акадэмічнай, 23. Будынак узводзіўся для работнікаў Акадэміі навук. Ад дома да ўстановы — усяго сотня метраў. Узводзіўся шматкватэрны пяціпавярховы дом у пачатку 60-х. Цяпер тут прадаецца пяціпакаёвая кватэра плошчай 98 квадратных метраў.

У кватэры — роўна 5 ізаляваных пакояў плошчай ад 9 да 17 «квадратаў». Усе ўваходы ў пакоі — з агульнага калідора.

Кухня ў кватэры адна, яе плошча складае 11 «квадратаў». Санвузел у камуналцы раздзельны, насупраць яго размешчаныя 4 шафы.

Мяркуючы па фатаграфіях, кватэра знаходзіцца ў нядрэнным стане: у многіх пакоях зроблены рамонт, ёсць аздабленне і ў агульным калідоры.

Што да самога дома, то ў ім некалькі гадоў таму быў зроблены капрамонт: будынак уцяплілі, фасады пафарбавалі, трубы камунікацый замянілі.

Цікава, што кватэру побач з метро можна купіць як цалкам, так і па асобных пакоях.

Паколькі жыллё знаходзіцца на першым паверсе, яно можа зацікавіць прыватны бізнэс: кватэру можна вывесці з жылога фонду. Агульны кошт кватэры — 95 тысяч даляраў.

Што тычыцца асобнага продажу па пакоях, то невялікі адрамантаваны пакой плошчай крыху больш за 9 квадратаў можна купіць за 17 тысяч даляраў, а гатовы да пражывання пакой плошчай 12 квадратных метраў − за 22 тысячы даляраў.

Вядома, варта адзначыць шыкоўнае размяшчэнне пяціпавярховіка. Зусім побач — праспект Незалежнасці, парк Чалюскінцаў, Батанічны сад.

Каментары1

  • хх
    29.10.2022
    для хостэла было б ідэальна

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Дрон скінуў пакет з фарбай на пасольства Расіі ў Швецыі1

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць