Intercars прадае квіткі з істотнымі зніжкамі, але толькі адзін дзень
Міжнародны аўтобусны перавозчык Intercars ладзіць распродаж квіткоў з Мінска да Варшавы, Масквы і Санкт-Пецярбурга. Зніжкі істотныя, 50%. Але паспець набыць квіткі за такі кошт трэба да канца сённяшняга дня, 31 кастрычніка.

Квіткі па акцыі можна набыць на перыяд з 14 лістапада 2022-га па 31 сакавіка 2023 года. Але зніжка не дзейнічае на даты з 20 снежня 2022 года да 15 студзеня 2023 года і з 6 сакавіка 2023 года да 9 сакавіка 2023 года.
Пры куплі трэба ўвесці прамакод «Тыква». Колькасць акцыйных месцаў абмежаваная, і квіткі, набытыя са зніжкай, нельга памяняць ці вярнуць. Прамакод працуе пры куплі маршруту толькі ў адным кірунку і толькі на аднаго пасажыра. Але ў адваротны бок і на іншага пасажыра яго можна купіць асобна.
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары