Грамадства44

Грузчыка, які разганяў пратэсты ў 2020-м, асудзілі за відэа ў TikTok

У судзе Віцебска вынеслі прысуд 22-гадоваму грузчыку кандытарскай фабрыкі «Віцьба» Аляксею Грыгаровічу. Суддзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і асудзіла да пазбаўлення волі тэрмінам 6 месяцаў з умоўным непрымяненнем пакарання, паведамляе «Вясна».

Ілюстрацыйнае фота

Гэта значыць, што калі цягам года ён, знаходзячыся пад наглядам, не здзейсніць нічога, што ўладзе падасца «злачынным», яго не пазбавяць волі, а таксама здымуць судзімасць.

У ноч на 18 ліпеня 2022 года Аляксей Грыгаровіч, выпіўшы, стварыў і размясціў у TikTok відэазапіс з удзелам малодшага інспектара дарожна-патрульнай службы Уладзіміра Васількова. Відэа суправаджалася нецэнзурным каментаром.

Сяржант міліцыі ўспрыняў гэта як абразу, якая ўплывае на ягоны аўтарытэт, гонар і годнасць.

Васількоў адмовіўся ад пазова аб кампенсацыі маральнай шкоды. Ён распавёў, што пазнаёміўся з абвінавачаным падчас вучобы ў каледжы, але з тых часоў больш не камунікаваў з ім. У дзень здарэння ён бачыў, што Грыгаровіч здымаў яго на тэлефон, зрабіў яму заўвагу, каб ён перастаў здымаць, а з раніцы яму пачалі тэлефанаваць знаёмыя і распавядаць, што ўбачылі відэа з ім, на якім ён стаяў на праезнай частцы, а Грыгаровіч прамовіў нецэнзурны каментар. Гэтае ж выказванне абвінавачаны прапісаў на відэа тэкстам. Відэа мела каля 16-17 тысяч праглядаў.

Наступнай раніцай Грыгаровіч выдаліў відэа, таму што яму стала сорамна, калі ён яго перагледзеў. Пасля гэтага — патэлефанаваў Васількову, каб выбачыцца.

У 2020 годзе Грыгаровіч служыў па кантракце ва ўнутраных войсках і быў у «камандзіроўцы» у Мінску: прымаў удзел у разгоне пратэстоўцаў. Падчас апытання адвакатам ён упэўнена адказаў, што ў 2020 годзе ў Беларусі былі масавыя беспарадкі, а ён хацеў, каб у краіне было стабільна, і ўсё жыццё падтрымліваў Лукашэнку. Ён таксама адзначыў, што тады ў іх і «молатавы ляцелі — то-бок, я жыццём рызыкаваў».

«Я не магу зразумець, чаму гэта здзейсніў. Я вельмі раскайваюся. Учынак зламаў мне жыццё. Я вельмі шкадую. Я б усё аддаў, каб вярнуцца ў той дзень, проста падысці, проста руку паціснуць, нават не даставаць тэлефон і гэтак далей», — сказаў Грыгаровіч. 

Дзяржабвінаваўца Раман Краўцоў прасіў прызнаць абвінавачанага вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і пакараць яго штрафам у памеры 110 базавых велічыняў (3520 рублёў). Але з улікам таго, што ён адсядзеў трое сутак у ІЧУ, паменшыць памер штрафа да 3200 рублёў. Суддзя вырашыла прызначыць Грыгаровічу паўгода пазбаўлення волі з адтэрміноўкай.

Каментары4

  • Камізэлька
    04.11.2022
    Усё жыццё падтрымліваў? Усе 22 гады ад улоння?))
    Ласкава просім у пабудаваную стабільнасць, хлопча!
  • wwe
    04.11.2022
    На пять лет младше меня, а такой глупый.
  • Жамапэль
    04.11.2022
    Уся сутнасць "лашкоў-петушкоў". Хлус, трус і гнус.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць23

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца6

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК, чацвёра параненыя5

Беларусбанк збіраецца запусціць іпатэку пад 1% на новабудоўлі?4

Марока назвала самую працяглую аўтатрасу Афрыкі ў гонар Трампа3

Як ГПУ падбіралася да Якуба Коласа3

У Мексіцы затрымалі лідара картэля «Лос-Рэес» па мянушцы Понча1

На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»123

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць23

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць