Грамадства22

У Беларусь з Літвы спрабавалі завезці баявую шаблю

У пункце пропуску «Беняконі» гродзенскія мытнікі спынілі спробу ўвозу ў Беларусь халоднай зброі. Шаблю з похвай перавозіў 47‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volvo, які прыбыў з Літвы, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

Мужчына праязджаў праз «чырвоны калідор», дзе аформіў пасажырскую мытную дэкларацыю на часовы ўвоз транспартнага сродку і паведаміў, што іншых тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, не мае.

Аднак падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі мытні знайшлі шаблю з похвай. Экспертыза, праведзеная Мытнай лабараторыяй, пацвердзіла, што знойдзены прадмет адносіцца да катэгорыі халоднай зброі.

Фота: Дзяржаўны мытны камітэт

У выніку Гродзенская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле часткі 1 артыкула 15.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Каментары2

  • Вай вай вай
    03.08.2026
    Трэба тэрмінова абвінаваціць Літву ў гібрыднай атацы на Беларусь!
  • жэўжык
    03.08.2026
    "похва" - адзіночны лік

    "А вось адзін казак як схопіць з похвы шаблю, як замахнецца, — прыпёр пана да сьценкі." (Гарэцкі, "На імпэрыялістычнай вайне")

    "Яго куртка й шаравары былі з дарагога матар’ялу, але паліняўшыя й паношаныя, а залацістыя кружавы на іх моцна пацьмянелі, брыжы былі памятымі й папсованымі; пяро на капялюшы, зломанае і запэцканае, мела даволі няпрынадны выгляд; на поясе вісела доўгая шпага ў заіржавелай жалезнай похве." (Краўцоў, пераклад "Прынц і жабрак")

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі18

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

Памерла японская мастачка, вядомая сваімі творамі ў бубачкі

Германія і яшчэ пяць багатых краін выступілі за скарачэнне бюджэту Еўрасаюза4

На Віцебшчыне выставілі на таргі адразу 12 гатэляў

Макс Корж анансаваў новы канцэрт у Германіі3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі18

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць