Грамадства33

Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне

Жыхар Гомеля, які нідзе афіцыйна не працуе, арганізаваў групу з падлеткаў, якая займалася незаконнай лоўляй рыбы ў зоне, забруджанай радыяцыяй, дзе дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, паведаміла Дзяржаўная інспекцыя па ахове прыроды і навакольнага асяроддзя.

Арганізатар распрацаваў план, размеркаваў ролі паміж удзельнікамі і прадумаў спосаб прыкрыцця. Пад выглядам звычайных адпачывальнікаў яны разбілі лагер з палаткамі ў нібыта чыстай зоне і нават уключалі музыку, каб не выклікаць падазрэнняў.

Днём удзельнікі групы адпачывалі на беразе ракі і сачылі за сітуацыяй навокал. Увечары ж яны на двух надзіманых лодках перапраўляліся на супрацьлеглы бераг — у зону адчужэння.

Там, на пойменным вадаёме, яны ставілі рыбалоўныя сеткі агульнай працягласцю больш за 650 метраў.

У выніку было налоўлена больш за 100 кілаграмаў рознай рыбы. Планавалася, што пасля яе будуць прадаваць. Пры гэтым арганізатар добра ведаў, што тэрыторыя, дзе вялася здабыча, забруджаная радыяцыяй.

Падчас затрымання групы мужчына, які арганізаваў схему, уцёк, пакінуўшы сваіх непаўналетніх саўдзельнікаў. Аднак яго асобу ўдалося хутка ўстанавіць, пасля чаго парушальніка затрымалі.

Шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, ацанілі ў 1236 базавых велічынь. Своечасовае выяўленне браканьерства дазволіла не дапусціць трапляння заражанай радыяцыяй рыбы на рынак і да спажыўцоў.

У дачыненні да арганізатара Веткаўскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле часткі 4 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Таксама вырашаецца пытанне аб прыцягненні яго да адказнасці за ўцягванне непаўналетніх у здзяйсненне злачынства.

Каментары3

  • 453543
    03.08.2026
    На жаль нельга накарміць яго той радыёактыўнай рыбай, якую ён планаваў прадаваць людзям. А потым у людзей анкалогіі ... і адразу пытанні: як, адкуль, што? А справа то была ў той радыёактыўнай рыбе, якую гэта падлюка ім прадавала.
  • вадарод
    03.08.2026
    А калі б лавілі з берага, дзе адпачывалі, то была б не забруджаная
  • .
    05.08.2026
    453543, может он бы это русским солдатам продал

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць