Усяго патроху44

Беларускі акцёр Яўген Смарыгін здаў экзамен па мове для атрымання ўкраінскага грамадзянства

Былы гулец вядомай беларускай каманды КВЗ «ЧП», акцёр «Дызель-шоу» Яўген Смарыгін здаў іспыт па мове на атрыманне ўкраінскага грамадзянства, піша 24 канал.

Фота: smorigin_evgeni / Instagram

«Я хачу атрымаць украінскае грамадзянства, таму што тут мая сямʼя, тут мае дзеці, тут мая жонка-ўкраінка. І таму я лічу, што павінен быць украінцам», — распавёў Яўген.

Яўген запэўніў, што здаць экзамен па ўкраінскай мове яму было няцяжка. Ён яе добра ведае, але імкнецца выйсці на такі ўзровень, каб гаварыць свабодна.

Ён распавёў, як здаваў экзамен. «Прыходзіш у клас ва ўніверсітэце. Маленькі кабінет, камера перад табою. Ёсць заданні, якія ты выконваеш. Мне было вельмі лёгка. Ну, напрыклад, заданне: ёсць фота сямʼі на пікніку, а ты апісваеш, што там адбываецца. Усё запісвае камера. Або ёсць іншае заданне: гісторыя, у якой не хапае слоў. І пішаш, устаўляеш словы, якія лічыш патрэбнымі. Гэта было няцяжка. На ўсё даецца гадзіна. На ўзровень для атрымання грамадзянства я прайшоў».

Каманда «ЧП»

Яўген глядзіць фільмы і серыялы толькі на ўкраінскай мове. Ён вывучае ўкраінскую падчас працы і для працы: «У нас яшчэ вельмі добрая практыка. Ёсць серыял «На траіх». Ён ідзе на ICTV. Але канал загадаў перакласці ўсе 8 сезонаў з рускай мовы на ўкраінскую. І вось я перакладаю анлайн, сам чую, як я гавару. І ёсць супрацоўнік, які нас усіх выпраўляе. І гэта вельмі добрая практыка. Працуеш, а заадно і ўкраінскую мову вучыш».

Яўген Смарыгін нарадзіўся і вучыўся ў Мінску. У 2005 годзе пераехаў у Кіеў. Жанаты на ўкраінцы Лідзіі, мае траіх дзяцей. Бацькі і старэйшы брат Яўгена жывуць у Беларусі.

Каментары4

  • Кантэкст
    07.11.2022
    Шкада, што беларускую так і не адужыў. 
  • Дзядьзька ў Вільні
    07.11.2022
    Гэта вельмі добра. Меней будзе беларусаў, якія не валодаюць беларускай мовай.

    Ня ведаю, што павінна нарабіцца, каб я перастаў сябе лічыць беларусам. "Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына..." (падцягвайце, спяём разам)
  • Микола
    08.11.2022
    Выезжать из Украины будет по белларускому паспорту, а заезжать в Польшу по украинскому, что бы стать беженцевм, хитер)

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць