Грамадства88

«Байпол» назваў імёны падстаўных асоб, якія выкарыстоўваліся для фабрыкацыі спраў у 2006, 2010 і 2017 гадах

Аб’яднанне былых сілавікоў «Байпол» выпусціла новае расследаванне. У ім гучаць імёны людзей, адказных за фабрыкацыю палітычных спраў у мінулыя гады.

Тут і далей: скрыншоты з расследавання «Байпол»

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў-2006, калі ўжо ішло датэрміновае галасаванне, тагачаснае кіраўніцтва КДБ, МУС і пракуратуры абвясціла аб тым, што ў краіне нібыта рыхтуецца спроба сілавога захопу ўлады. Прапаганда сцвярджала, што для перавароту ў Беларусь нібыта завозіліся грошы з-за мяжы і прасочваліся дыверсанты.

У якасці доказаў чэкіст Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка прывёў інфармацыю пра тое, што ў дзень выбараў у Мінску нібыта рыхтуюцца тэракты ў чатырох школах. Таксама Сухарэнка прадставіў відэазапіс, які нібыта даказваў датычнасць лідара АГП Анатоля Лябедзькі да крымінальнай справы па факце «падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту».

Пазней КДБ распачаў яшчэ адну крымінальную справу «па факце таго, што група нявызначаных асоб уступіла ў злачынную змову на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». За гэтай фармулёўкай хавалася легенда аб тым, што, каб дэстабілізаваць абстаноўку, нехта збіраўся атруціць мінскі вадаправод дохлымі пацукамі.

У расследаванні Bypol называе прозвішча чалавека, які «прызнаўся» на дзяржтэлебачанні, што ён нібыта збіраўся атруціць пацукамі вадаправод. Гэта былы супрацоўнік міліцыі Павел Паўлавіч Германовіч. У 1997 годзе ён быў звольнены па ўласным жаданні з Пінскага РАУС, а ў час падзей 2006 года праходзіў лячэнне ад алкагалізму.

У 2010 годзе ўвечары пасля прэзідэнцкіх выбараў прайшла шматтысячная дэманстрацыя пратэсту, жорстка разагнаная сілавікамі. Тады спецслужбы, як сцвярджае «Байпол», зноў выкарысталі ў якасці правакатара чалавека з псіхічным захворваннем — неаднаразова судзімага Уладзіміра Мікалаевіча Хамічэнку, які не меў пастаяннага месца жыхарства. Мужчыну далі мянушку «Навушнік», і ён набыў вядомасць праз тое, што падчас мірнай дэманстрацыі біў шкло ў Доме ўрада. Пасля тых падзей была заведзеная крымінальная справа аб масавых беспарадках, і ў выніку розныя тэрміны атрымалі 51 чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзідэнты.

Аналагічныя падзеі мелі месца ў 2017 годзе, калі дзяржава вырашыла браць з непрацуючых грамадзян падатак «на дармаедства». Гэта выклікала пратэсты — так званыя «маршы недармаедаў» — па ўсёй краіне, на якія рэжым адрэагаваў узмацненнем рэпрэсій, а таксама новай легендай пра падрыхтоўку ўзброенай змовы. Расказвалі пра «затрыманне некалькіх дзясяткаў баевікоў са зброяй і выбухоўкай, якія трэніраваліся ў раёне Бабруйска і Асіповічаў». Грошы на гэтую актыўнасць нібыта паступалі праз Польшчу і Літву. Насамрэч сілавікі затрымалі актывістаў «Маладога Фронту», членаў клуба «Патрыёт» і былых удзельнікаў спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Белы Легіён», якая ў 2017 годзе ўжо не існавала.

Як сцвярджалі прадзяржаўныя рэсурсы, за дзень да затрыманняў, ноччу 20 сакавіка 2017 года, была здзейсненая спроба прарыву праз беларуска-ўкраінскую мяжу з украінскага боку. Сілавікі спынілі машыну праз 18 кіламетраў ад пункта пропуску, затрымалі дваіх чалавек (яшчэ адзін невядомы, што знаходзіўся ў джыпе, па легендзе здолеў збегчы).

Па матэрыялах крымінальнай справы, грамадзянін Беларусі «Аляксандр Іванавіч Новікаў, 1976 года нараджэння, па папярэдняй змове з нявызначанымі асобамі незаконна перасёк мяжу Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым ён кіраваў аўтамабілем Jeep Grand Cherokee з нумарам 6112 МТ-7, у якім нібыта знайшлі зброю.

Паводле сведчанняў «Байпола», у Новікава ёсць яшчэ адно імя — некаторыя ведаюць яго як Сяргея Аляксандравіча Носава, 1974 года нараджэння, але і гэтая імя выдуманае. Сапраўднае імя гэтага чалавека — Сяргей Аляксандравіч Балобін, 1974 года нараджэння, на той час гэта супрацоўнік цэнтральнага апарата КДБ.

Пазней украінскія памежнікі абвясцілі, што джып з такім нумарам не перасякаў мяжу, і пацвердзілі гэта відэадоказамі; іх беларускія калегі таксама адмовіліся ад версіі пра прарыў. А потым стала вядома, што насамрэч Новікаў перасякаў мяжу на джыпе, але ж прарыву не было, і машына мела зусім іншы нумар — 4318 АР-7. Праўда, і гэты, і папярэдні нумары падстаўныя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Адзін з фігурантаў звароту беларускіх вайскоўцаў да ўкраінскіх фальсіфікаваў выбары, а часць другога брала ўдзел у расправах над народам

Былы следчы расказаў, як раскрываюць ID у тэлеграме, і даў прагноз, што будзе з сілавікамі

У ByPol з'явілася магчымасць праверкі беларусаў на паліграфе. Хто з палітыкаў яго прайшоў?

Каментары8

  • крыжан
    07.11.2022
    Ўсё пачыналася з "замаха" пад Лёзна ў 1994. Далей фэйкавыя замахі былі пастаўленныя на паток і сёння дасягнулі піка. Але ж бачаш, Навушніка і праз 12 год знайшлі. І гэта пры абмежаваннях доступа да дзяржаных рэсурсаў. А калі улада зменіцца, то знойдуць ўсіх да аднаго, ніхто не пазбегне адказнасці за свае злачынства.
  • Федя
    07.11.2022
    Да, и еще, провокация с джипом осуществлялась по личному указанию Лукашенко.
  • даведка
    07.11.2022
    Использование спецслужбами в своих операциях лиц с психическими расстройствами удобно для них тем, что по ним легко похоронить уголовные дела, ибо "актёров" ожидаемо признают невменяемыми, а у подобной категории дел особый порядок производства предварительного расследования и судебного рассмотрения. Плюс их закрытый характер из-за наличия врачебной тайны, приговор не выносится. А в случае с "прорывом границы" имели место обычные учения пограничного ОСАМ, которые выдали за реальный факт.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага17

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне11

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар1

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

«Купалаўцы» анансавалі апошнюю ў сезоне прэм’еру — расказваем, пра што будзе новы спектакль «Валізка»

Ігар Сергеенка перадаў Папу абраз у падарунак ад Лукашэнкі8

Будаўніцтва каштавала 60 мільёнаў еўра. Што ўнутры новага міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага17

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць