Усяго патроху77

Простая задача на логіку: яблыкі ці апельсіны?

Гэтую задачу на логіку вы зможаце рашыць хутчэй, чым паспееце з’есці яблык. Хаця… Можа і не.

Задача

Вы працуеце на складзе, дзе яблыкі і апельсіны расфасоўваюць у скрынкі. Адзін раз машына для налеплівання этыкетак сапсавалася і стала няправільна пазначаць скрыні з садавінай. 

Ваш калега вырашае пагуляць у гульню. Ён падымае тры скрыні і кажа вам, што ў адной з іх толькі яблыкі; у другой — толькі апельсіны; а ў апошняй ёсць і яблыкі, і апельсіны. Вы бачыце, што адна скрыня пазначана літарай «Я» для яблыкаў, другая пазначана «А» для апельсінаў, а трэцяя пазначаная «Я+А». Ваш калега нагадвае вам, што ўсе тры скрыні прамаркіраваныя памылкова. 

Вы павінны абраць адну скрыню, з якой ваш калега выцягне фрукт і пакажа вам. Вы можаце зрабіць гэта толькі адзін раз. То як жа можна з адной спробы без сумневу вызначыць, у якой скрыні яблыкі, у якой апельсіны, а ў якой яны ўперамешку?

Падказка

Вам не патрэбна падказка, але Popular Mechanic усё ж прапануе яе для самых лянівых: калі ваш калега выцягвае са скрыні садавіну з надпісам «А», а вы бачыце яблык, то вы не можаце дакладна сказаць, ці ў гэтай скрыні толькі яблыкі, ці яблыкі разам з апельсінамі. Але што б вы даведаліся, калі б ён выцягнуў яблык са скрыні з надпісам «Я+А»?

Адказ знойдзеце пад фота.

Фота: vecteezy

Рашэнне

Адзіны спосаб быць цалкам упэўненым, што вы ведаеце, у якіх скрынях якая садавіна, — гэта калі вы папросіце калегу выцягнуць фрукт са скрыні «Я+А». Вы ведаеце, што скрыня няправільна пазначана, таму садавіна ў ёй не можа быць уперамешку: там альбо толькі яблыкі, альбо выключна апельсіны. Такім чынам, калі ён дастае яблык са скрыні «Я+А» — то ў ёй толькі яблыкі. Калі ён выцягвае апельсін — то там апельсіны.

Дапусцім, ён дастае яблык са скрыні «Я+А». Цяпер вы ведаеце, што ў скрыні з надпісам «А» не могуць быць толькі яблыкі, бо яна ж няправільна прамаркіравана. Такім чынам, у скрыні «Я+А» знаходзяцца толькі яблыкі; у скрыні «А» павінны быць і яблыкі, і апельсіны; у выніку чаго ў скрыні «Я» застаюцца толькі апельсіны.

Каментары7

  • нідаверчывы вілейчук
    07.01.2023
    давайце павышаць узровень складанасці, я пасля ўчорашняй задачкі ў азарце)
  • дева мария
    07.01.2023
    нідаверчывы вілейчук, вы явно больны
    вы что - не знали, что азарт - это болезнь?

    п.с.н. если что - могу телефончик величайшего специалиста избавляющего от всех зависимостей на свете подсказать


  • Улад
    07.01.2023
    Я не паспеў не тое каб з'есці яблык, а нават шуфлядку з садавінай не адчыніў.

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»6

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць