У Гродне звольнілі кандыдатку гістарычных навук Святлану Сілаву
Афіцыйная прычына звальнення — адсутнасць на працоўным месцы больш за тры гадзіны.

Жанчына з 2000 года працавала на кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з'яўлялася намесніцай загадчыка кафедры па вучэбнай працы.
У кастрычніку Святлану затрымалі сілавікі. Пазней ёй прызначылі штраф паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Каментары