Грамадства77

Прапагандысцкі фільм «Мы едины» здымаюць у Гальшанах

У пачатку лістапада ў Гальшанах на Ашмяншчыне пачалі здымаць мастацкі фільм з працоўнай назвай «Мы едины». Яго стварэнне было анансавана раней, і гэты твор павінен, па задуме чыноўнікаў, укладацца ў тую палітыку гістарычнай памяці, якую яны асабліва прапагандуюць апошні час — з цэнтрам у выглядзе «Дня народнага адзінства» 17 верасня. На здымках пабывалі журналісты ашмянскай раёнкі.

Падзеі фільма адбываюцца ў 1925 годзе. Паводле раённых журналістаў, «гэты складаны час для Беларусі адлюстраваны на прыкладзе канкрэтнай сям’і, няпростых узаемаадносін у ёй. Праблема выбару, псіхалогія чалавека ў складаных умовах, прыняцце жыццёвых рашэнняў — усё гэта выходзіць на першы план».

Праца над сцэнарыем вялася дастаткова доўга, некаторыя часткі, як сцвярджаецца, перапісваліся па некалькі разоў. Адзначаецца, што аўтары імкнуліся паказаць сітуацыю максімальна набліжанай да рэчаіснасці, таму працавалі з архіўнымі дакументамі, звярталіся па дапамогу да гісторыкаў. Гістарычныя кансультанты нібыта дапамагалі з выбарам касцюмаў для герояў і лакацый для здымак.

Дзеянне фільма ахоплівае два населеныя пункты — Стоўбцы і Рубяжэвічы, аднак знайсці адпаведныя пабудовы там аказалася складана. Мясцовыя будынкі, якія адпавядаюць таму часу, вельмі змяніліся, былі пафарбаваныя або адрэстаўраваныя, а некаторыя актыўна выкарыстоўваюцца пад розныя мэты. Гальшаны ж сталі ідэальным варыянтам для замены, бо архітэктура мястэчка яшчэ захоўвае сваю самабытнасць.

Цэнтр мястэчка і вуліца Замкавая не раз і раней з’яўляліся месцам для здымак дакументальных фільмаў і мастацкіх карцін. У другой палове шасцідзясятых гадоў у Гальшанах здымалася мастацкая стужка «Вайна пад стрэхамі». Пазней Гальшаны прывабілі рэжысёра Дзмітрыя Зайцава, які выбраў цэнтр былога мястэчка для здымкаў фільма «Паміж жыццём і смерцю». А некалькі гадоў таму ў мясцовым касцёле Святога Яна Хрысціцеля адбываліся здымкі гісторыка-прыгодніцкага фільма «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега».

У здымках фільма «Мы едины» бяруць удзел каля трыццаці беларускіх і расійскіх акцёраў, адну з галоўных роляў выконвае расіянка Антаніна Дзівіна. Масоўку складаюць мясцовыя жыхары.

Вырашаць пытанні з падборам масоўкі, устаноўкай дэкарацый, дастаўкай інвентару і іншым актыўна дапамагаюць мясцовыя вертыкальшчыкі і сілавікі.

Завяршыць здымачны працэс і прыступіць да мантажу карціны плануюць да канца каляндарнага года, выхад фільма на вялікія экраны чакаецца вясной наступнага года.

Каментары7

  • SHOS
    09.11.2022
    адну з галоўных роляў выконвае расіянка Антаніна Дзівіна
    https://nashaniva.com/302755

    снова фильм на русском? и что там будут делать? обелять большевиков и очернять поляков?
    вряд ли будет хоть толика правды
  • Абу
    09.11.2022
    Што яны не здымуць, заўжды атрымоўваецца экранізацыя Горкага "На дне".
  • Litvin
    09.11.2022
    [Рэд. выдалена]
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця17

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду22

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл3

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць