Грамадства44

Пуцін не паедзе на саміт G20 на Балі

Уладзімір Пуцін не паедзе на саміт G20 на Балі ў Інданезіі. Пра гэта паведаміў Reuters у чацвер прадстаўнік урада Інданезіі. Гэту інфармацыю пацвердзілі і ў расійскім пасольстве. Пры гэтым абодва бакі выказалі здагадку, што Пуцін, магчыма, возьме ўдзел у адной з сустрэч у рамках саміта ў рэжыме анлайн.

Раней агенцтва Bloomberg паведаміла, што Расію на саміце будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Аднак сёння стала вядома, што саміт G20 пройдзе без удзелу расійскай дэлегацыі. Як паведаміла Reuters прэс-сакратар міністра па марскіх справах і інвестыцыях Інданезіі Джодзі Махардзі, Уладзімір Пуцін ад удзелу ў мерапрыемстве адмовіўся, а кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў далучыцца да адной з сустрэч па відэасувязі.

У ліпені на канферэнцыі кіраўнікоў МЗС G20 на Балі міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў апынуўся ў ізаляцыі і пакінуў сустрэчу раней за тэрмін.

Раней улады Інданезіі заявілі, што не адменяць запрашэнне Расіі на саміт, нават калі сутыкнуцца з ціскам з боку іншых краін.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 3 лістапада, што адмовіцца ад удзелу ў саміце, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Уладзімір Пуцін. Аднак 8 лістапада ў Кіеве ўсё ж пацвердзілі, што Зяленскі прыме ўдзел у саміце «у нейкім фармаце» — магчыма, анлайн.

Каментары4

  • Мойша
    10.11.2022
    Ай якая дасада, а так хацелася косці старыя пагрэць
  • координаты чудес
    10.11.2022
    понял, что не сможет выговорить 'шчучыншчына'
  • счётчик Гейгера
    10.11.2022
    Если бы поехал, вернулся бы уже в Новую Россию, а у трапа всречали бы незнакомые люди и... наручники для транспортировки в Гаагу.

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць